• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.05.2022 | Гісторыя

Каляндар з 9 па 15 траўня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.


Чытайце, думайце, рабіце высновы.

9 траўня

1953. З’яўленне часопіса «Маладосць»

maladosc_1.jpg

У гэты дзень 69 гадоў таму пабачыў свет першы нумар моладзевага літаратурнага часопіса «Маладосць». На вокладцы быў партрэт Іосіфа Сталіна, які памёр у сакавіку таго ж года.

З’яўленне новага выдання азнаменавала новую эпоху. Краіна пакрысе адыходзіла ад сталіншчыны і вярталася да новага жыцця. І новае выданне стаяла ў авангардзе гэтых працэсаў.

Узначаліў «Маладосць» малады пісьменнік-франтавік Аляксей Кулакоўскі, які страціў сваю пасаду ў 1958 годзе пасля публікацыі аповесці «Дабрасельцы», дзе былі адлюстраваныя рэаліі калектывізацыі.

У розны час праз часопіс прайшлі ў той або іншай ролі амаль усе зоркі беларускай літаратуры: Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ, Леанід Дайнека, Андрэй Федарэнка, Юры Станкевіч ды іншыя.

Зараз часопіс разам з «Полымем» і «Нёманам» выходзіць пад эгідай выдавецтва «Мастацкая літаратура».

10 траўня

1942. Нарадзіўся Сяргей Панізнік

siarhej_paniznik_siadzic.jpg

Будучы беларускі паэт і празаік з’явіўся на свет у вёсцы Бабышкі Мёрскага раёна на Віцебшчыне.

У 1962 годзе скончыў Магілёўскае медыцынскае вучылішча, у 1967 годзе — факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча.

З 1977 года працаваў у газеце «Вячэрні Мінск», з 1980 года — на Дзяржтэлерадыё БССР, у 1982–1996 гадах — у выдавецтве «Юнацтва», адначасова ў 1992–1994 гадах — у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны. У 1996–1999 гадах — вучоны сакратар Літаратурнага музея Янкі Купалы.

Друкавацца пачаў з 1959 года. Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў, публіцыстыкі і кніжак для дзяцей. У 1990-я гады выдаваў зборнік гістарычных тэкстаў «Бацькаўшчына», дзе друкаваліся як вядомыя, так і не зусім аўтары. У пэўным сэнсе гэта было пераадкрыццём нашай літаратуры. Узнагароджаны латвійскім ордэнам Трох Зорак і ордэнам Францыска Скарыны.

11 траўня

1897. Нарадзіўся Анатоль Тычына

anatol_tychyna.jpg

У гэты дзень спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння беларускага графіка Анатоля Тычыны.

Тычына з’явіўся на свет у вёсцы Грузджай у Літве. У 1917 годзе скончыў рабфак мастацтваў, а праз тры гады Омскую мастацкую школу імя М. Урубеля. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1919 года.

Працаваў у розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, станковым жывапісе, адзін з заснавальнікаў беларускай кніжнай графікі.

Работы Анатоля Тычыны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах БСМ, Літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску.

Памёр 22 снежня 1986 года.

anatol_tychyna_biblijateka.jpg
Бібліятэка імя У. І. Леніна, 1940 год.

12 траўня

1842. Памёр Валенцій Ваньковіч

Walenty_wankowicz.jpg

Валенцій Ваньковіч паходзіў са шляхецкага роду XIV стагоддзя, прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. Дзед Ваньковіча браў удзел у паўстанні Тадэвуша Касцюшкі і нават уваходзіў у ягоны ўрад.

Сям’я Ваньковіча валодала сядзібамі ў Вялікай і Малой Сляпянцы, якія цяпер уваходзяць у межы Мінска, дзе і правёў сваё дзяцінства будучы мастак. Адукацыю малады чалавек пачаў у Полацкім езуіцкім калегіуме, а пазней паступіў на аддзяленне літаратуры і прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта. Быў сябрам Таварыства філаматаў, але праблемаў праз гэта не зведаў. За дасягненні ў вучобе быў за сродкі ўніверсітэта накіраваны ў Імператарскую акадэмію мастацтваў у Санкт-Пецярбургу для заканчэння мастацкай адукацыі.

Чытайце яшчэ: Сляпянскія вандроўкі. Вяртаем з нябыту забытую гісторыю Мінска

Пасля разгрому паўстання 1830–1831 гадоў выехаў у эміграцыю. Шмат вандраваў па Еўропе. Працяглы час жыў у Парыжы, дзе і памёр ва ўзросце 42 гадоў. Пахаваны на могілках Сэн-Дэні непадалёк ад Манмартра.

Без карцін Валенція Ваньковіча немагчыма ўявіць беларускае мастацтва ХІХ стагоддзя.

13 траўня

1840. Нарадзіўся Цітус Далеўскі

Titus_Dalevski.jpg

Будучы ўдзельнік паўстання 1863–1864 гадоў з’явіўся на свет у шляхецкай сям’і ў маёнтку Кункулка Лідскага павета. Яго старэйшыя браты — Францішак і Аляксандр — адбылі катаргу за створаны ў 1848 годзе «Саюз літоўскай моладзі».

Вучыўся Цітус Якуб Далеўскі ў Віленскай гімназіі ў адным класе з Францішкам Багушэвічам ды іншымі будучымі паўстанцамі. Потым працягнуў адукацыю ў Маскоўскім універсітэце, які кінуў пасля пачатку паўстання.

Адзін з блізкіх сябраў Кастуся Каліноўскага і адпаведна адзін з кіраўнікоў паўстання. Арыштаваны 20 снежня 1863 года на кватэры ўдавы паэта Уладзіслава Сыракомлі. За ўдзел у паўстанні быў прыгавораны да расстрэлу, які адбыўся на Лукішскай плошчы ў Вільні 11 студзеня 1864 года.

Парэшткі Цітуса Далеўскага былі знойдзеныя ў часе археалагічных раскопак на гары Гедыміна ў 2017 годзе і перапахаваныя разам з Кастусём Каліноўскім і іншымі паўстанцамі на могілках Росы.

Адзін з персанажаў рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім».

14 траўня

1918. Фармуецца другі ўрад БНР

skirmunt.jpg
Раман Скірмунт

У гэты дзень Рада БНР даручыла Раману Скірмунту фарміраванне новага ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі. З 14 мая да 9 ліпеня 1918 года першы Народны сакратарыят існаваў як пераходны Урад БНР да ўтварэння новага кабінету, які Скірмунт ачоліў 9 ліпеня 1918 года, калі заняў пасады прэм’ер-міністра ўрада БНР і сакратара міжнародных спраў.

У склад новага кабінету акрамя Рамана Скірмунта ўвайшлі: Кіпрыян Кандратовіч — сакратар унутраных спраў, Станіслаў Хржантоўскі — сакратар фінансаў, Радаслаў Астроўскі — сакратар асветы і Павел Аляксюк — загадчык справамі. Пры гэтым легітымнасць другога ўрада БНР не была прызнана Язэпам Варонкам і ягонымі паплечнікамі.

Раман Скірмунт быў ці не адзіным там, хто трымаўся правакансерватыўных паглядаў і выступаў за тое, каб краіна пайшла па капіталістычным шляху развіцця.

21 ліпеня 1918 года пайшоў у адстаўку з пасады старшыні ўрада. На наступны дзень быў сфармаваны трэці ўрад на чале з Іванам Серадой.

15 траўня

1882. Нарадзіўся Уладзіслаў Галубок

halubok.jpg

У гэты дзень спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння першага народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка.

Уладзіслаў Голуб — а менавіта так гучыць сапраўднае прозвішча вядомага беларускага драматурга і рэжысёра — з’явіўся на свет на станцыі Лясная ў сям’і рабочага-чыгуначніка. Дзед Галубка браў удзел у паўстанні 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.

Пачатковую адукацыю атрымаў у царкоўна-парафіяльнай школе ў Мінску. На жыццё зарабляў самымі рознымі заняткамі, але зазвычай нізкакваліфікаванай працай.

Дэбютаваў са сваімі літаратурнымі тэкстамі на старонках «Нашай Нівы» ў 1906 годзе. З 1917 года ў тэатральнай справе. У 1920-я гады ягоны вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка», быў самым папулярным у Беларусі.

Быў прызнаны і савецкай уладай. У 1928 годзе Уладзіславу Галубку першаму з тэатральных дзеячаў рэспублікі было прысвоена ганаровае званне народнага артыста БССР.

Арыштаваны ў 1937 годзе органамі НКУС і ў тым жа годзе расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна праз 20 гадоў Вярхоўным Судом БССР.

К. К., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип