• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2022 | Каляндар

Каляндар на 14-20 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённешніх.


14 сакавіка

1931. Нарадзіўся Павел Місько

paval_misko.jpg

Будучы беларускі пісьменнік з’явіўся на свет у шматдзетнай сялянскай сям’і на Случчыне.

У 1955 годзе Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Працаваў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара давыд-гарадоцкай раённай газеты «Сцяг Леніна». Потым быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», часопіса «Полымя», выдавецтва «Мастацкая літаратура».

У друку з 1954 года. Першы зборнік апавяданняў і аповесцей «Калодзеж» пабачыў свет праз тры гады. Шмат пісаў і перакладаў з іншых моваў творы для дзяцей. З 1968 года сябра Саюза пісьменнікаў СССР.

Памёр у 2011 годзе.

15 сакавіка

1994. Прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

Constitution_of_Belarus_1994_1.jpg

Першая канстытуцыя нашай дзяржавы пасля атрымання незалежнасці ў 1991 годзе. Была прынята на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, а набыла сілу 30 красавіка 1994 года з моманту яе апублікавання.

Паводле яе, Беларусь абвяшчалася ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Таксама была зацверджана новая форма кіравання — рэспубліка абвяшчалася прэзідэнцкай.

Згодна з Законам «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», Канстытуцыя — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін.

Канстытуцыя 1994 года абвяшчала адзінай дзяржаўнай мовай беларускую мову. Аднак пасля рэферэндума 1995 г. рускай мове быў нададзены статус дзяржаўнай нароўні з беларускай, а нацыянальная сімволіка — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг — замененыя на мадыфікаваную савецкую дзяржаўную сімволіку.

16 сакавіка

1928. Забіты Міхаіл Гурын-Маразоўскі

scale_1200.jpg

Па біяграфіі гэтага беларускага рэвалюцыянера міжваеннага часу можна смела здымаць фільмы.

Настаўнік паводле адукацыі, прапаршчык кавалерыі ў царскім войску, блізкі да эсэраў падчас рэвалюцыі. Служыў у Чырвонай арміі, вучыўся ў Акадэміі Генштаба. У савецкім Мінску ён мог бы зрабіць неблагую кар’еру, калі б быў канфармістам: у пачатку 1920-х ён рэдагаваў газету «Савецкая Беларусь».

Але неўтаймаваны характар, відаць, не даваў сядзець на месцы. У 1924 годзе ён быў закінуты на тэрыторыю Заходняй Беларусі з мэтай арганізацыі ўзброенага паўстання і далучэння яе да БССР.

Быў забіты ў 1928 годзе баевікамі КПЗБ, актыўным сябрам якой быў сам, паводле рашэння ЦК.

17 сакавіка

1937. Пашпартызацыя ў СССР

sssr.jpg

У гэты дзень у Савецкім Саюзе быў прыняты закон, які пазбавіў на доўгія гады сялян свабоды перамяшчэння.

Была ўведзена пашпартная сістэма, якая не распаўсюджвалася на сялян. Пашпарты ўводзіліся толькі для жыхароў гарадоў, працоўных паселішчаў, новабудоўляў і саўгасаў.

Сяляне, як і ў часы прыгоннага права, аказаліся намёртва прывязанымі да месца свайго пражывання. Яны павінны былі працаваць за так званыя працадні і фактычна бясплатна, паколькі іншага выбару ў іх проста не было. У калгас добраахвотна-прымусова запісвалі з 16 гадоў усіх, хто жыў на яго тэрыторыі.

Ненармальнасць сітуацыі з пашпартамі ў вёсцы вярхушка СССР змяняць не рашалася нават пасля смерці Сталіна. Закон дзейнічаў да сярэдзіны 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

18 сакавіка

1921. Рыжскі мір

ryzhski_mir_1921.jpg

У гэты дзень 101 год таму быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж Савецкай Расіяй і Польшчай, які паклаў канец савецка-польскай вайне 1919–1921 гадоў.

На перамовах у Рызе не прысутнічалі беларускія дэлегацыі. Да іх не дапусцілі ні прадстаўнікоў БНР, ні прадстаўнікоў БССР. Хаця Аляксандр Чарвякоў разам з паплечнікамі і спрабаваў прыняць удзел у перамовах.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя ва ўсіх кутках свету негатыўна ўспрыняла падзел этнічных беларускіх тэрыторый паміж дзвюма дзяржавамі. Адпаведныя сюжэты можна адшукаць у творах Янкі Купалы, Якуба Коласа ды іншых беларускіх творцаў.

Беларусь апынулася разарванай напалам на доўгія 18 гадоў.

19 сакавіка

1895. Нарадзіўся Тамаш Грыб

hryb.jpg

Вядомы беларускі грамадска-палітычны і культурніцкі дзеяч нарадзіўся 7 сакавіка 1895 года ў вёсцы Паляны каля Свянцян. Цяпер гэта тэрыторыя Літоўскай Рэспублікі.

Паходзіў з беднай сялянскай сям’і. Навучаўся ў Пецярбургскім псіханеўралагічным інстытуце, дзе зблізіўся з беларускім рухам. Браў удзел у Першай сусветнай вайне.

Актыўны ўдзельнік Першага Усебеларускага з’езда, адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР. Уваходзіў у Народны сакратарыят Беларусі — урад БНР, дзе займаў пасаду міністра ўнутраных справаў. Адзін са стваральнікаў у 1918 годзе і лідараў партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

З 1921 года жыў у Празе, прымаў удзел у дзейнасці ўрада БНР. Там жа і памёр у 1938 годзе.

Цікавы факт: калі ў Смаленску ў 1919 годзе была абвешчана ССРБ, Тамаш Грыб адгукнуўся на старонках газеты «Грамадзянін» кампліментарным артыкулам.

20 сакавіка 

1862. Нарадзіўся Адам Багдановіч

Adam_Bagdanovich.jpg

Бацька Максіма Багдановіча з’явіўся на свет у Халопенічах на Барысаўшчыне. У 1882 годзе скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, быў блізкім да «нарадавольскага» руху.

Займаўся вывучэннем фальклору, этнаграфіяй і мовазнаўствам. З 1908 года пражываў у Яраслаўлі. Да творчасці свайго сына спачатку ставіўся са скепсісам.

У 1920-х гадах перадаў Інстытуту беларускай культуры рукапісы Максіма Багдановіча. Атрымаў ад урада БССР пажыццёвую пенсію, якую скасавалі ў другой палове 1930-х, калі творчасць сына пачалі лічыць «рэакцыйнай».

Памёр у 1940-м годзе ва ўзросце 78 гадоў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип