• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.10.2022 | Каляндар

Каляндар з 10 па 16 кастрычніка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


10 кастрычніка

1957. Нарадзіўся Леанід Дранько-Майсюк

13.jpg

Гэты вядомы беларускі паэт з’явіўся на свет у Давыд-Гарадку, што на Гарыні, у сям’і цесляра Васіля і агародніцы Любы. У 1974 годзе скончыў давыд-гарадоцкую сярэднюю школу № 2. Пасля два гады рабіў на «Хабішчах» — мясцовым заводзіку слясарна-мантажнага інструменту. 

Дзякуючы расійскай пісьменніцы Лідзіі Абухавай у 1975 годзе паступіў на завочнае аддзяленне маскоўскага літаратурнага інстытута імя Горкага. 

У 1976 годзе быў прызваны на службу ў савецкае войска. Адслужыўшы, перавёўся у Літаратурным інстытуце на вочнае навучанне ў семінар. Пасля вучобы ў Маскве перабраўся ў Мінск і па запрашэнні Міхаіла Дубянецкага ў 1982 годзе пачаў працаваць у выдавецтве «Мастацкая літаратура». 

Са жніўня 2002 года — на вольнай працы. 

Дэбютаваў з вершамі на старонках столінскай раёнкі «Навіны Палесся» ў 1972 годзе. З 1975 года друкаваўся ўжо ў газетах рэспубліканскага маштабу — «Чырвоная змена» ды іншых. Аўтар пятнаццаці кніг паэзіі і прозы. 

З’яўляецца лаўрэатам прэміі «Залаты апостраф» за нізку апавяданняў, якія былі надрукаваныя ў часопісе «Дзеяслоў» у 2005 годзе.

11 кастрычніка

1922. Запрацавала Дзяржаўная калегія БНР

15.jpg

Дзяржаўная калегія — гэта орган выканаўчай улады Беларускай Народнай Рэспублікі. Пакліканы да жыцця ён быў працяглым палітычным крызісам, які адбыўся паміж Прэзідыумам Рады БНР і Урадам. 

Справа ў тым, што з 10 красавіка па 19 траўня 1922 года ў Генуі адбывалася канферэнцыя, дзе абмяркоўвалася ўладкаванне Еўропы пасля жахлівых наступстваў Першай сусветнай вайны. Гэта было першае мерапрыемства такога фармату, дзе прымала ўдзел таксама і дэлегацыя Савецкай Расіі, якая прадстаўляла інтарэсы ў тым ліку і БССР. 

Вацлаў Ластоўскі і Аляксандр Цвікевіч прыехалі на канферэнцыю ў складзе літоўскай дэлегацыі, а не дэлегацыі БНР. Яны апрылюднілі адмысловую ноту, якая зацвярджала права літоўцаў на Вільню і Віленскі край, якія ў выніку таленавітай камбінацыі Юзафа Пілсудскага і Люцыяна Жалігоўскага аказаліся ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. Гэта выклікала абурэнне ў іншых чальцоў Беларускай Народнай Рэспублікі. 

І ўжо 30 траўня 1922 года на пасяджэнні Рады міністраў БНР была прынята адмысловая рэзалюцыя, паводле якой урад павінен быў імкнуцца да дасягнення незалежнасці Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Вацлаў Ластоўскі і Аляксандр Цвікевіч вымушаныя былі падаць у адстаўку. Ластоўскі меўся стварыць альтэрнатыўныя органы ўлады праз скліканне эміграцыйнай канферэнцыі ў Дзвінску. 

Каб гэтага не адбылося, Пётрам Крычэўскім былі прыкладзены вялікія намаганні і сфармавана Дзяржаўная калегія БНР, якая фармальна пераймала функцыі Рады. Ластоўскі, які займаў пасаду прэм’ер-міністра, так і застаўся пры ёй, бо абраць новага аказалася немагчымым. 

У красавіку 1923 года Вацлаў Ластоўскі канчаткова выйшаў са складу і калегію напаткаў чарговы палітычны крызіс.


12 кастрычніка

1952. Паказ «Паўлінкі» ў Нью-Ёрку

16.jpg

У гэты дзень, роўна 70 гадоў таму, у Нью-Ёрку беларускімі эмігрантамі была ўпершыню пастаўлена знакамітая камедыя «Паўлінка» Янкі Купалы. Праз сорак гадоў пасля напісання твора ў Беларусі яго паставілі на амерыканскай зямлі. 

«Паўлінка» — гэта гісторыя аб тым, як няўрымслівая дзяўчына хоча пабрацца шлюбам насуперак бацькоўскай волі. Гэта была не толькі першая камедыя, якую напісаў Янка Купала, але і першая п’еса ў яго бібліяграфіі.

Купала пісаў гэты твор на хутары Акопы, што Лагойшчыне, у чэрвені 1912 года. Там жа ім былі напісаныя многія іншыя вядомыя творы. 

Уласна п’еса пабачыла свет асобным выданнем у Санкт-Пецярбургу ў знакамітым выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца», якое займалася прамоцыяй тагачаснай беларускай культуры. А ўжо ў студзені 1913 года «Паўлінка» была пастаўлена Алесем Бурбісам у Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў рабочым клубе «Сокал».

Праз паўтары гады пасля першай пастаноўкі купалавую «Паўлінку» пабачылі і ў Беларусі. На паказе прысутнічаў не толькі сам аўтар, але і Паўліна Мядзёлка, якая выконвала ролю Паўлінкі. Менавіта ёй і быў прысвечаны гэты твор.

Паўліна Мядзёлка была музай Купалы, але раман паміж імі так і не склаўся. Адзіным мужам Мядзёлкі быў Тамаш Грыб, адзін з лідараў беларускіх эсэраў і міністр унутраных справаў БНР.


13 кастрычніка

1847. Нарадзіўся Эдвард Вайніловіч

17.jpg


Гэты вядомы беларускі палітычны дзеяч кансерватыўнага кірунку з’явіўся на свет у Сляпянцы пад Мінскам. На момант паўстання 1863 года яму было 15 гадоў і ён навучаўся ў Слуцкай гімназіі. Дзякуючы шчасліваму выпадку малады чалавек не трапіў у паўстанцкі атрад, які неўзабаве быў разбіты царскімі войскамі. 

Пасля навучання ў Пецярбургу ён праходзіў стажыроўку на заводзе па вырабе лакаматываў Штросберга ў Гановеры, а з 1870 года працаваў памочнікам машыніста лакаматыва на чыгунцы Брусэль — Аквізгран. Дзе, мяркуючы па ўласных успамінах, навучыўся цаніць працу як такую і мець павагу да працы іншых людзей. 

У 1907 годзе стаў на чале Краёвай партыі Літвы і Беларусі, якая займала праваліберальны фланг у тагачасным палітычным жыцці нашай краіны. Паводле сваёй палітычнай платформы партыя выступала за аўтаномію Беларусі і Літвы ў межах Расійскай імперыі, шырокія эканамічныя рэформы, прававую роўнасць асобы, моваў і культур, вырашэнне аграрнага пытання.

Вайніловіч да канца жыцця быў неабыякавы да беларушчыны як такой і беларускай справы, але катэгарычна не прымаў мадэрнага нацыяналізму з яго лічы прымусовым падзелам на нацыянальнасці і сацыялізму з ягоным хранічным адмаўленнем прыватнай уласнасці. 

Памёр у 1928 годзе ў Польшчы.


14 кастрычніка

1899. Нарадзіўся Адам Бабарэка

18.jpg

З’явіўся на свет гэты адметны беларускі пісьменнік, крытык і літаратуразнаўца на Капыльшчыне ў сям’і беззямельнага селяніна. 

У 1918 годзе Бабарэка скончыў Мінскую духоўную семінарыю, потым настаўнічаў у школах Случчыны. У час польска-савецкай вайны за сваю дзейнасць быў пасаджаны палякамі ў астрог. У 1921–1922 гадах служыў у Чырвонай Арміі. 

У 1927 годзе Адам Бабарэка скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне педфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Друкаваўся з тэкстамі розных жанраў у перыёдыцы з 1920 года. У 1925 годзе пабачыла адзіная прыжыццёвая кніга аўтара — «Апавяданні». 

За даволі кароткі тэрмін, крыху меней за два дзесяцігоддзі, Адам Бабарэка здолеў раскрыцца як удумлівы крытык і самабытны філосаф. Ён пісаў на самыя розныя тэмы — ад справаздач з літаратурных вечарын да разгорнутых літаратурных рэцэнзій. Нельга абмінуць увагай і ягоныя запісныя кніжкі, дзе ён тэзісна занатоўваў свае думкі, што планаваў потым разгарнуць у больш дакладныя тэксты. 

У 1930 годзе яго арыштавалі па надуманай справе Саюза вызвалення Беларусі і асудзілі да высылкі на 5 гадоў. У 1937 годзе тройкай НКУС быў паўторна асуджаны на 10 гадоў лагераў. Памёр у кастрычніку 1938 года ў лагернай бальніцы. Рэабілітаваны Вярхоўным Судом БССР у 1957 годзе. 

У 2011 годзе пабачыў свет збор твораў Адама Бабарэкі, які складаецца з двух тамоў. 

Чытайце яшчэ: «Маладнякоўскі» Бялінскі


15 кастрычніка

1817. Памёр Тадэвуш Касцюшка

19.jpg


Гэты вядомы на ўвесь свет вайсковы кіраўнік нарадзіўся ў 1746 годзе на тэрыторыі Беларусі ў небагатай літвінскай сям’і. Пытанне аб сапраўдным паходжанні Касцюшкі і веры застаюцца і дагэтуль дыскусійнымі. 

Атрымаў спачатку хатнюю адукацыю, затым пайшоў у школу, пасля якой паступіў у Варшаўскі кадэцкі корпус. Быў накіраваны на далейшую вучобу ў Парыж, дзе адвучыўся пры непасрэдным спрыянні князя Адама Чартарыйскага і караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У той час вандраваў па краінах Еўропы. 

Калі ў канцы сакавіка 1794 года ў Кракаве пачаўся збройны выступ, які быў скіраваны супраць другога падзелу Рэчы Паспалітай, што здарыўся годам раней, Касцюшку адразу ж прапанавалі ачоліць яго. Бо ён на той час меў ужо багаты вайсковы досвед. 

Касцюшка пагадзіўся ўзначаліць паўстанне, але на сваіх умовах: «Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццё». То-бок выступіў не толькі з нацыянальных, але і з сацыяльных пазіцый. Што нават па цяперашнім часе глядзіцца вельмі нават прагрэсіўна. 

А 7 траўня 1794 года быў выдадзены знакаміты Паланецкі ўніверсал, паводле якога ўжо вольныя сяляне павінны былі сплачваць усе даўгі і падаткі і працягваць адпрацоўваць паншчыну. Такі палавінчаты падыход не задаволіў як сялян, так і прывілеяванае саслоўе: прыгонныя не да канца верылі ўніверсалу, а шляхцічы пачалі масава адыходзіць ад паўстання.

Паўстанне заканамерна атрымала паразу, а сам Касцюшка пасля вырашальнай бітвы пад Мацяёвіцамі быў цяжка паранены і трапіў у палон. Расійцы захавалі яму жыццё, а Павал І нават вызваліў яго.

Касцюшка так і не прыняў ні падарункаў расійскага ўладара, ні падданства, а выехаў у Амерыку. Але ўжо ў траўні 1798 года зноў вярнуўся Еўропу, дзе і дажываў апошнія гады. Пайшоў з жыцця ў невялічкім гарадку Залатурн у Швейцарыі.


16 кастрычніка

1957. Нарадзіўся Сяржук Сокалаў-Воюш

20.jpg


Многія з беларусаў і беларусак, каму цяпер каля сарака гадоў, чулі ў свой час песню «Беларусь мая». Яе аўтар — бард і пісьменнік Сяржук Сокалаў-Воюш нарадзіўся ў вёсцы Астроўшчына на Віцебшчыне. 

У 1974–1976 гадах працаваў слесарам на заводзе жалезабетонных вырабаў, потым на Наваполацкім вытворчым аб’яднанні «Палімір». У 1976–1978 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1979 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля трох курсаў перавёўся на завочнае аддзяленне, якое скончыў у 1985 годзе. 

Быў адным з ініцыятараў, завадатараў і ідэйных натхняльнікаў легендарнай «Мастроўні», якая дзейнічала пры філфаку БДУ ў першай палове 1980-х гадоў. 

Пасля вучобы ва ўніверсітэце настаўнічаў у сярэдняй школе № 5 Наваполацка, быў навуковым супрацоўнікам філіяла Літаратурнага музея Якуба Коласа ў Мікалаеўшчыне, загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску. 

У друку Сяржук Сокалаў-Воюш выступаў з 1973 года — калі яго тэксты з’явіліся на старонках наваполацкай газеты «Хімік». Акрамя гэтага выступае ў якасці барда — выканаўца сваіх жа песень пад гітару. 

Аўтар зборніка паэзіі «Кроў на сумётах» 1989 года і кніжкі прозы «Крывавы памол» 2004 года. Таксама напісаў п’есу-казку «Свецяць, свецяць зорачкі...». Пераклаў на беларускую мову творы расійскіх, украінскіх і польскіх пісьменнікаў.
З 1991 года жыве ў ЗША.

budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип