• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
11.07.2022 | Каляндар

Каляндар з 11 па 17 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


11 ліпеня

1920. Свята вызвалення ў БССР

11_lipenia_aut.jpg

У гэты дзень Чырвоная Армія заняла Мінск пасля адступлення польскага войска, а ў канцы ліпеня ў ім жа абудзецца другое абвяшчэнне БССР. 

Падзея можа і не надта значная, бо ў той вірлівы час даволі часта гарады займалі адныя войскі, выбіваючы з іх другія. Калі б не адно «але». У міжваеннай Беларусі 11 ліпеня быў нечым аналагічным сучаснаму Дню незалежнасці і называўся «Днём вызвалення Беларусі ад белапалякаў». 

І калі Першамай або дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначалі па ўсім Саюзе, то 11 ліпеня святкавалася толькі ў Савецкай Беларусі. Без перабольшання яго можна назваць галоўным ідэалагічным святам рэспублікі.

Менавіта пад яго адбываліся адкрыцці розных аб’ектаў. На першую гадавіну абвясцілі стварэнне БДУ. У 1930-м у Камароўскім парку (сёння Чалюскінцаў) быў адкрыты Усебеларускі стадыён імя 10-годдзя вызвалення Беларусі. У 1933-м быў закладзены фундамент Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. У 1935-м Калінін узнагародзіў БССР ордэнам Леніна.

У гэты дзень у Мінску адбываліся парады і святочныя гулянні. У прэсе з’яўляліся артыкулы адпаведнай скіраванасці. Складаліся нават спісы тэматычнай літаратуры, якую рэкамендавалася набываць і чытаць пад свята. Але пасля 1939 года па зразумелых прычынах гэтае свята адышло ў нябыт. 

12 ліпеня

1920. Падпісанне дамовы паміж РСФСР і Літвой

mapa_1920.jpg

Паводле гэтай мірнай дамовы Савецкая Расія не толькі прызнавала сам факт існавання Літоўскай Рэспублікі, якая была абвешчана ў 1918 годзе, але таксама і яе права на частку беларускіх земляў. 

У чэрвені 1920 года пачынаецца вялікі наступ Чырвонай Арміі на польскія пазіцыі. Бальшавікі хацелі быць пэўнымі, што ім не давядзецца ваяваць на два франты, таму вырашылі замірыцца з літоўцамі. 

Уласна перамовы паміж РСФСР і Літвой пачаліся яшчэ ў траўні. Літоўцы хацелі прызнання незалежнасці Літвы ў яе «этнаграфічных межах» са сталіцай у Вільні. Бальшавікі не пярэчылі праву літоўцаў на «гістарычную сталіцу» ВКЛ, але лічылі іхныя тэрытарыяльныя патрабаванні празмернымі. Таму што нават па мерках маскоўскіх камуністаў Наваградак і Пружаны ў складзе Літвы — замнога. 

У выніку дамовы за літоўцамі прызнавалася права на Віленскі край і частку Гарадзеншчыны. Гародня, Ліда, Смаргонь і Ашмяны адыходзілі да іх. Права на Вільню пацвердзіла таксама Ліга Нацый у верасні 1920 года. Але з гэтым ніяк не згадзіліся палякі і беларусы. Дзеячы БНР выказаліся рашуча супраць дамовы, а палякі пайшлі далей. 

У кастрычніку 1920 года Люцыян Жалігоўскі, які сам быў з Ашмяншчыны, са сваім войскам заняў Вільню і абвясціў на тэрыторыі Віленскага краю так званую «Сярэднюю Літву». Савецка-літоўская мяжа, вызначаная дамовай 12 ліпеня, рэальна пратрывала ўсяго месяц, а юрыдычна — без малога тры.

13 ліпеня

1868. Памёр Канстанцін Тышкевіч

k_tyshkevich.jpg

Гэты вядомы беларускі археолаг з’явіўся на свет у лютым 1806 года ў родавым маёнтку Лагойск у сям’і буйнога землеўласніка Барысаўскага павета Мінскай губерні графа Пія Феліцыянавіча Тышкевіча. Належаў да ўплывовага шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва».

Бацька Канстанціна Тышкевіча прывіў яму любоў да археалогіі. Разам з малодшым братам Яўстафіем стаіць ля вытокаў не толькі гістарычнай навукі, але таксама краязнаўства, этнаграфіі, фалькларыстыкі, музейнай справы. На аснове ўласных калекцый разам з імі стварыў Лагойскі музей старажытнасцей. Многа вандраваў. 

Яшчэ пры жыцці займеў высокі аўтарытэт у навуковых колах, разам з братам быў абраны ганаровым сябрам Акадэмій навук у розных еўрапейскіх краінах. Ягоная багатая пісьмовая спадчына ўсё яшчэ не перакладзена на беларускую мову, не прааналізавана і як след не асэнсавана.

14 ліпеня

1927. Нарадзіўся Георгій Штыхаў

Штыхаў.jpg

Знаны беларускі археолаг і гісторык-медыевіст з’явіўся на свет у вёсцы Старая Беліца на Гомельшчыне ў сям’і служачых. У 1956 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тры гады працаваў настаўнікам у школах на Гомельшчыне і Гарадзеншчыне, потым вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН БССР у 1959–1962 гадах. 

Георгій Штыхаў — гэта ці не самы вядомы беларускі даследчык старажытнага Полацка, горада, адкуль ідуць карані нашай дзяржаўнасці. Ён даследаваў гісторыю Полацкай зямлі, курганныя могільнікі ранняга сярэднявечча Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі. Кіраваў экспедыцыямі па вывучэнні Заслаўя, Віцебска, Барысава, Лукомля, Лагойска, Копысі.

З 2000 года быў галоўным навуковым супрацоўнікам аддзела археалогіі сярэднявечнага перыяду Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Напісаў 12 аўтарскіх манаграфій, каля 1000 навуковых, энцыклапедычных і папулярных артыкулаў, 20 падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Пайшоў з жыцця на 91-м годзе 2 сакавіка 2018 года.

15 ліпеня

1410. Бітва пры Грунвальдзе 

1410.jpg

У гэты дзень адбылася пераможная для саюзнага войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы Грунвальдская бітва, якая змяніла карэнным чынам хаду Вялікай вайны 1409–1411 гадоў.

Перамога была здабытая ў выкіну сечы, якая цягнулася цэлы дзень. З боку крыжакоў загінула 18 тысяч рыцараў, воінаў і чэлядзі, а яшчэ 14 тысяч трапілі ў палон. Быў забіты вялікі магістр Тэўтонскага Ордэна Ульрых фон Юнгінген. Уратавалася трохі больш за 1400 чалавек.

Грунвальдская бітва стала пераломным момантам ў гісторыі ВКЛ і польскай кароны, бо нарэшце была спынена экспансія нямецкіх рыцараў на балцкія і славянскія землі. Менавіта з Грунвальда пачаўся заняпад Тэўтонскага ордэна. 

Пасля перамогі ў бітве Ягайла і Вітаўт сабралі літургічную атрыбутыку з прускіх цэркваў правінцыі Ордэна і, адзначыўшы іх гербамі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, перадалі іх у якасці падарункаў цэрквам у Літве і Польшчы.

16 ліпеня

1990. Памёр Мікалай Арэхва

arechva.jpg

Гэты беларускі гісторык і вядомы дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі пайшоў з жыцця на 88-м годзе жыцця у Мінску.

Ён паспеў пражыць даволі цікавае і насычанае падзеямі жыццё. Нарадзіўся ў 1902-м у Барунах на Ашмяншчыне. Ваяваў у Грамадзянскую вайну супраць Юдзеніча. Пасля — камсамол, ЦВК БССР. Як «заходніка» Арэхву паслалі працаваць у падполлі Заходняй Беларусі. Узначальваў Краёвы сакратарыят ЦК КПЗБ. Быў арыштаваны дэфензівай, адседзеў пяць гадоў.

Цягам Другой сусветнай — у Войску польскім. Пасля вайны яго паслалі на новую працу — у кіраўніцтва наваствораных органаў дзяржбяспекі Савецкай Польшчы. Вопыт заходнебеларускага падполля і турмы прыдаліся: цяпер ён быў па іншы бок супрацьстаяння. 

Ужо на пенсіі Арэхва займаўся гісторыяй КПЗБ. Апошнія дзесяцігоддзі былі для яго часам успамінаў: ён быў адным з нямногіх жывых сябраў гэтай партыі і ці не адзіным яе летапісцам, які непасрэдна прымаў удзел у дзейнасці. Яго найбольш вядомая праца — «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921–1939)».

17 ліпеня

1399. Памерла Ядвіга Анжуйская

Jadwiga_by_Bacciarelli.jpg

Калі жонка Ягайлы пайшла з жыцця, ёй было ўсяго 25 гадоў — самы росквіт. Памерла каралева ў выніку нешчаслівых родаў, так і не пакінуўшы свайму мужу нашчадкаў. Здаецца, што ўсё яе жыццё — гэта самотны сюжэт з старамоднага рыцарскага раману. 

Калі Ядвізе было 11 гадоў, яна «заключыла» Крэўскую унію паміж Польшчай і ВКЛ, а ў наступным годзе пабралася шлюбам з ужо немаладым вялікім літоўскім князем Ягайлам. Натуральна, што ад яе мала што залежала — за дынастычным шлюбам стаяла польская эліта. Яе ж роля была болей чым сціплая — маладая каралева мусіла нарадзіць нашчадкаў. 

Вядома, што гэты польска-літоўскі шлюб сарваў іншы магчымы дынастычны саюз: Ядвіга мусіла стаць жонкай Вільгельма Габсбурга — герцага Аўстрыі. За гэта вялікі літоўскі князь мусіў сплаціць кампенсацыю ў памеры 200 тысяч фларыянаў. 

У выніку заключанай уніі Ягайла вымушаны быў прыняць хрост, а таксама распачаць хрысціянізацыю Літвы. У 1387 годзе ў Вільні будзе апублікавана грамата аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне. Гэта быў пачатак шчыльных інтэграцыйных працэсаў між дзвюма дзяржавамі. 

Цяжка меркаваць аб асабістых поглядах Ядвігі Анжуйскай. Хаця ёй і прыпісваюць шэраг дабрачынных праектаў: дапамагла студэнтам з ВКЛ бясплатна вучыцца ў Празе, свае сродкі ў запавеце перадала Кракаўскай акадэміі.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?

Алесь Тодараў на budzma.org распавядае аб тым, што такое ўнутраны стрыжань і для чаго ён наогул патрэбны чалавеку. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча

Алесь-Францішк Мышкевіч — беларускі музыка, лідар гурта The Superbulls адмыслова для budzma.org падзяліўся ўласным топам улюбёных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows

У карыстальнікаў Windows з’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс аперацыйнай сістэмы, піша Reform.by.  ...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша @shtodzien.  Мясцовыя жыхаркі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Што такое ўнутраны стрыжань і як яго развіць?
    Музыка
    Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
    Грамадства
    З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    Культура Грамадства
    У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»
    Грамадства Адукацыя
    Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    Грамадства
    Па Гродна распрацоўваюць эксклюзіўную экскурсію. У яе ўключаць замкі, хоць там няма нават пандусаў
    Культура Грамадства
    Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»
    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства Гісторыя
    Паміж Арламі, але з Пагоняй: Мінск і Міншчына ў падзеях 1812 года
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»

Афіша

  • 12.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 12.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 12.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 12.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 12.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 12.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 12.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 12.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    • «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM