Беларуская этна-хоп-артыстка Iva Sativa, жонка палітвязня Лявона Халатрана, выпусціла кліп на аўтарскую беларускамоўную калыханку.
У кліпе знялася спявачка са сваім сынам. Акрамя таго, у роліку скарыстаныя хоўм-відэа іншых беларусак з дзецьмі, якія былі адмыслова дасланыя для кліпа.
«Дзеля падтрымкi тых, каму зараз цяжка, я аддаю песню “Калыханка”. З надзеяй, што яна дапаможа ўбачыць святло і ўсвядоміць сілу. Пісала яе з вялікай любоўю і думкамі аб людзях. Трымацца трэба разам», - напісала Iva Sativa пра песню на сваёй старонцы ў ВК.