• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.02.2022 | Культура Адукацыя

Каму муляла вочы Таварыства беларускай мовы?

«На дзвярах памяшкання па мінскай вуліцы Румянцава, 13 вісіць абвестка, што яно здаецца ў арэнду: маўляў, звяртайцеся па ўказаным нумары тэлефона ў жыллёва-камунальную арганізацыю» – Лявон Баршчэўскі пра закрыццё ТБМ.


b-696x522.jpg

Мяркую, большасць чытачоў «Народнай Волі» ведаюць, што па гэтым адрасе з канца 1990 года і да мінулай восені знаходзілася сядзіба грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны». Сябрамі якога ў свой час былі такія знакавыя постаці нашай культуры, як Ніл Гілевіч, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Адам Мальдзіс, Радзім Гарэцкі, Анатоль Вярцінскі, Генадзь Цыхун, Аляксей Марачкін…

Дык вось сёння памяшканне, у якім месцілася сядзіба ТБМ, пустуе. Ахвочых узяць яго ў арэнду, відаць, няма. А Таварыства беларускай мовы не можа працягваць сваю дзейнасць ні ў гэтым памяшканні, ні па-за ім з адной прычыны: Вярхоўны суд мінулай восенню ліквідаваў арганізацыю. Дзяржаўна-камунальная ўстанова, якая спаганяла з добраахвотнага таварыства за арэнду ні многа ні мала каля 1000 у.а. штомесяц, сёння не атрымлівае за памяшканне на Румянцава, 13 нічога…

Але справа нават не ў грашах. Скажыце: каму спатрэбілася пад корань выразаць беларускую мову? ТБМ імя Францішка Скарыны шмат рабіла для яе папулярызацыі, для таго, каб яна стала дзейсным чыннікам духоўнасці нацыі.

Зараз беларусам прапаноўваюць новы варыянт Канстытуцыі. Адразу ўзнікае пытанне: як жа яе распрацоўшчыкі задумваюць рэалізоўваць палажэнне, згодна з якім родная мова мае быць адной з дзяржаўных? Няўжо праз татальную «зачыстку» беларускамоўных у нашай краіне? Праз ліквідацыю іх арганізацый, звальненне іх з працы? Тут, як кажуць, у любога старонняга чалавека ў галаве з’явіцца кагнітыўны дысананс, а кажучы папросту – адчуванне, ці не сон гэта, ці не страшны кашмар?

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип