Мінскі гурт упершыню выступіў у сапраўдным аграгарадку
У Маскве, Варшаве і Берліне выступаў, можа, любы беларускі рокер. А вось па вясковых клубах выправіцца не кожная сталічная цукерка. Канцэрт гурта HandmadE у аграгарадку Чаркасы (Мінскі раён) адбыўся ў нядзелю.
Праўда, творчыя планы гурта ледзь не парушыла пасяўная. Мясцовыя гаспадары рупіліся на гаспадарках і далёка не кожны мог выправіцца ў чаркаскае ДК.
Затое ў мясцовы дом культуры прыйшлі матулі з дзеткамі і прыехалі слухачы з Мінска і Магілёва. Карапузы не сталі чакаць, пакуль дарослыя разварушацца і з першымі акордамі пусціліся ў пляс.
Адміністрацыя ДК цудоўна падрыхтавалася да канцэрту і забяспечыла ўсё неабходнае абсталяванне для электрычнага выступу гурта. Дзёрзкія танцы доўжыліся блізу дзвюх гадзін і перарываліся хіба розыгрышам прызоў: падарункі атрымлівалі найлепшыя знаўцы гісторыі і геаграфіі Міншчыны.
Выступ адбыўся пры падтрымцы грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.