• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Музыка Літаратура

Вялікая прэм’ера: Уладзіміра Караткевіча праспяваюць на сцэне Белдзяржфілармоніі

Прэм’ера новай беларускай оперы — няхай нават у канцэртным выкананні — вялікая падзея ў культурным жыцці краіны. Тым больш калі ў аснове музычнага твора ляжыць філасофская паэма Уладзіміра Караткевіча «Ладдзя роспачы».


afisha.jpeg

Але аўтар новай оперы — вядомы беларускі кампазітар Сяргей Бельцюкоў не першы раз звяртаецца да творчасці класіка. У яго загашніку — вакальны твор паводле апавяданняў Караткевіча «Вандроўкі». Яго некалькі год таму выканаў ансамбль «Класік-авангард». А таксама опера-фэнтэзі паводле апавядання «Лятучы галандзец» (яна пакуль, на жаль, не дайшла да гледача). На працоўным стале зараз ляжыць аповесць «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Праца над творам у самым разгары — гэта задзел на будучыню.

А 31 студзеня на сцэне Белдзяржфілармоніі будзе выканана опера «Ладдзя роспачы». Рыгор Барадулін, якому аўтар прысвяціў гэту аповесць, называў яе ўзнёслай сагай. Яна расказвае пра жыццё беларускага шляхціца Гервасія Вылівахі, які не баяўся ні Бога, ні Смерці. А калі сустрэўся са Смерцю тварам да твару, здолеў перамагчы яе і не страціць шляхецкай і, галоўнае, чалавечай годнасці.

Ці трэба казаць, што білеты на канцэрт даўно раскуплены — усе да адзінага...

Напярэдадні «Народная Воля» задала некалькі пытанняў Сяргею Пятровічу Бельцюкову, хаця, магчыма, гэта і не самая лепшая прыкмета перад прэм’ерай. Але вельмі ўжо вялікія нашы глядацкія чаканні!

beltjukov-1.jpeg
Сяргей Бельцюкоў. Фота з адкрытых крыніц.

— Сяргей, што вы адчуваеце зараз, за некалькі гадзін да прэм’еры, калі па вялікім рахунку ўжо нічога нельга змяніць?

— Уявіце, я спакойны. Пакуль што ўсё ідзе так, як я задумваў яшчэ на ранняй стадыі працы над операй. Хаця на самой прэм’еры, вядома, можа адбыцца ўсё што заўгодна. Але я спадзяюся на драйв.

— Канцэрт ідзе пад рубрыкай «Сусветная прэм’ера». Мяне заўсёды гэта крыху бянтэжыла. Мінск — не Нью-Йорк, не горад з сусветным музычным імем.

— Сусветная, таму што твор выконваецца ўпершыню. І якая розніца, дзе гучыць новая музыка? У мяне ў Нью-Ёрку таксама сусветная прэм’ера была. У 2010 годзе на фестывалі сучаснай музыкі «Festival of the new repablik» была выканана новая рэдакцыя майго «Канцэрта для 4-х салістаў». Дарэчы, па замове арганізатараў фестывалю.

— А хто вас падштурхнуў канкрэтна на «Ладдзю роспачы»?

— Аднойчы мне ў рукі трапіла паэма Леаніда Дранько-Майсюка «Рагачоўскі рыцар» — паводле аповесці Караткевіча «Ладдзя роспачы». Гэта было год таму. І я быў літаральна ёю ўзрушаны. Я адразу пачуў оперу ва ўсёй паўнаце. І вось які вынік...

— А ў будучыні яе можна перанесці на оперную сцэну Вялікага тэатра? Музычнага матэрыялу хапае?

— Так, у мяне напісана паўнавартасная опера на паўнавартаснае лібрэта Дранько-Майсюка.

У філармоніі 31 студзеня адбудзецца толькі канцэртная версія твора.

— Я не адкрыю сакрэт, калі скажу, што ў Вялікім тэатры вельмі чакаюць новую беларускую музыку — і мастацкі кіраўнік Валянцін Елізар’еў не раз казаў пра гэта, і галоўны рэжысёр Ганна Маторная. Чакаюць і сумуюць...

— Я буду думаць у гэтым накірунку. Але трэба дачакацца прэм’еры.

Дарэчы, салісты — спевакі Вялікага тэатра Таццяна Траццяк і Віктар Мендзелеў. Так што, фактычна, опера ўжо развучана. Засталася праца рэжысёра-пастаноўшчыка.

— Скажыце, а што асабіста вас падкупляе ў творчасці Уладзіміра Караткевіча?

— Глыбіня і непрадказальнасць. Шчырае свабодалюбства і радасць жыцця вялікага рамантыка.

Алена Малочка, «Народная Воля»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?

Нечаканую знаходку размясціў гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у сваім фэйсбуку. На думку спецыялістаў, простыя запісы...

valiancina_shauchenka
Кіно

Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»

Беларуская сетка фільмавытворцаў паказала на Еўрапейскім фільммаркеце ў межах Берлінскага міжнароднага кінафестывалю...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах

Беларускі ПЭН прэзентаваў справаздачу па парушэннях культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

Улады Беларусі працягваюць пашыраць спіс так званых экстрэмісцкіх матэрыялаў, дадаючы туды ўсё больш і больш нечаканыя...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    Кіно
    Леанід Каліценя: «У спакойныя часы мы намагаліся данесці фільм да гледача, а ён такі: ды ладна, што там беларусы могуць здымаць? А вось зараз запыт на беларускае кіно ад беларусаў – вялізарны»
    Грамадства
    Пагром культуры. Частка ІІІ: татальная цэнзура ва ўсіх сферах
    Грамадства
    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне
    Грамадства
    «Мы падсвядома ствараем сабе стрэсавыя сітуацыі і не заўважаем гэтага». Гутарым з псіхолагам
    Гісторыя Асоба
    «Шалёны» брат Вітаўта. Гісторыя Жыгімонта Кейстутавіча
    Гісторыя
    Што паглядзець у Межава: каменныя крыжы і забытыя храмы
    Гісторыя
    105 гадоў таму было заснаванае таварыства «Заранка»
    Мастацтва
    Віталь Цвірка: экспрэсіянізм па-беларуску
    Гісторыя
    «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі». Раскол у шэрагах Рады БНР
    Мастацтва
    У Гродне адкрыюць выставу графікі і малюнка двух мастакоў
    Музыка Беларусы свету
    «Ад безнадзейнага адчаю да адчайнай надзеі». Света Бень і Галя Чыкіс адыгралі першы канцэрт вялікага гастрольнага тура. Паглядзіце, як гэта было
    Мастацтва
    Новая выстава «Погляд у далягляд» у галерэі «Арт-Беларусь» — прысвячэнне жанру пейзажа
    Гісторыя
    5 фактаў пра Рыжскі мір. Калі нас бяз нас дзялілі
    Грамадства
    Гітарыста «Крамбамбулі» і Pomidor/off Уладзіслава Плюшчава этапавалі ў калонію

Афіша

  • 20.03 — 18.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Iva Sativa ў Тбілісі

  • 20.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 20.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 20.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 20.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 20.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 20.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Мора Герадота: радзіма дзеда Талаша
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • «Гісторыя беларусаў поўная схаванага ўпартага гераізму, які зразумее любы падлетак». Лонгрыд Ганны Севярынец пра падлеткаў і не толькі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип