• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.02.2023 | Грамадства

Карчма «1863» у Вільні: пагутарыць па-беларуску, пачытаць кніжку, выбраць з 4 відаў дранікаў

Ужо месяц у Вільні працуе карчма «1863». У сярэдзіне лютага мы наведалі страўню і дзелімся з вамі ўражаннямі.


10_Karczma 1863_АЛ.jpg


Ужо месяц у старым горадзе Вільні працуе карчма «1863»: яе адкрылі трое беларусаў на 160-ю гадавіну паўстання 22 студзеня. Публічна вядома імя толькі аднаго з заснавальнікаў, былога акцёра РТБД Іллі Ясінскага. Ён з’ехаў з Беларусі праз пагрозу крымінальнай справы. Пасля аднаго з маршаў у Мінску сілавікі збілі артыста і пашкодзілі яму пазванкі. 

Месца для карчмы выбрана не проста так: у гэтым доме збіраліся паўстанцы. Там знаходзіўся гатэль, у якім жыў адзін з кіраўнікоў паўстання Зыгмунт Серакоўскі.

08_Karczma 1863_АЛ.jpg


Даведаўшыся, што мы збіраемся ў Карчму «1863», сябры раяць зарэзерваваць месца: а то можна прыйсці, пачакаць, а за столік так і не трапіць. З аднаго боку, гэта адлюстроўвае попыт на новую страўню. З іншага боку, беларусы, якія жывуць у Вільні, здзіўляюцца: тут папярэдні запіс — звычайная практыка не толькі для рэзервацыі столікаў. Запісвацца трэба, каб наведаць самыя розныя дзяржаўныя ўстановы, банк. Інакш не вырашыць самых простых пытанняў, кшталту папаўнення рахунку наяўнымі.

09_Karczma 1863_АЛ.jpg


Карчма заваблівае надпісам «1863 Z PRAHAJ DA VOLI». Заходзім унутр. На сценах — партрэты беларускіх нацыянальных герояў, бчб-сцяг. Над барнай стойкай — меню па-беларуску і звесткі пра істотныя даты нашай гісторыі. Каля стойкі — этажэрка з беларускімі кнігамі. То-бок разлічваюць на тое, што наведвальнік паесць, зап’е і яшчэ адукуецца. Нас сустракае рускамоўная афіцыянтка і прадказальна паведамляе, што вольных месцаў, на жаль, няма. Але абяцае паглядзець у падземнай залі. Нейкім цудам знаходзіць для нас адзіны незаняты столік.

06_Karczma 1863_АЛ.jpg

Другая заля знаходзіцца ў старых сутарэннях. Муры цагляныя, вельмі атмасферна. Унізе нас вітае ўжо беларускамоўная афіцыянтка. Наведвальнікі ў карчме розныя, чуваць і беларускую, і рускую, і літоўскую, і польскую мовы. Але агулам атмасфера беларуская: акрамя інтэр’ераў і размоў яе стварае музыка. Пакуль мы вячэралі, паспелі паслухаць запісы гуртоў Dzieciuki, «Нагуаль», «Стары Ольса», «Крамбамбуля».

01_Karczma 1863_АЛ.jpg

У меню — дранікі чатырох відаў. Адзін з іх завецца «нічога лішняга», у складзе — толькі бульба і соль. Наступныя віды прапануюць на адзін інгрэдыент болей кожны: яйкі, цыбулю, муку. Прадэгуставалі дранікі — смачныя! Салаты ў меню маюць красамоўныя назвы: «Каб пану добра было», «Гай Юзік» (мяркуючы па складзе, «Цэзар»), «Фасоля па-касінерску». Прапануюць таксама супы, закускі. Другое — «Качка для паўстанца». Меню стылізавана пад газету з невялікімі пазнавальнымі артыкуламі (гісторыямі страў) і абвесткамі. 

05_Karczma 1863_АЛ.jpg

На дэсерт можна з’есці печаны яблык з мёдам, разынкамі і арэхамі. Мы каштавалі, рэкамендуем! Таксама прапануюць тварожныя палачкі бчб і шакаладнае печыва. З напояў — узвар, квас, кава, гарбата. Пытаем, які квас. Аказваецца, літоўскі: беларускія напоі ў Еўрасаюз завозіць нельга праз санкцыі.

02_Karczma 1863_АЛ.jpg

Можна пакінуць гаспадарам і наступным наведвальнікам надпіс на памяць. Дарэчы, гаспадара Іллю Ясінскага мы бачылі, але адцягваць ад працы не сталі: ён сам стаіць за барнай стойкай, уласнаруч вырашае гаспадарчыя пытанні. 

Агулам нам падалося, што Карчма «1863» — месца вельмі атмасфернае, з сапраўдным беларускім духам. Добра, што ў нашых суайчыннікаў у Вільні з’явілася яшчэ адна свая пляцоўка!

04_Karczma 1863_АЛ.jpg

Фота аўтаркі

Алена Ляшкевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип