Журы прэміі Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам. Шэсць моцных і цікавых кніг працягнуць барацьбу за галоўную ўзнагароду, піша penbelarus.org.
Цырымонія ўзнагароджання традыцыйна адбудзецца ў канцы лістапада.
Хто трапіў у кароткі спіс прэміі Ежы Гедройця за 2023 год?
«Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» — Валянцін Акудовіч, выдавецтва «Логвінаў», 2023
«Забіць упалмінзага» — Зміцер Бартосік, «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022
«Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая» — Ева Вайтоўская, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
«На прызбе ў Сілічах» — Марыя Вайцяшонак, выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023
«Вольнеры. Прадвесце» — Валер Гапееў, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
«Час пустазелля» — Ганна Янкута, выдавецтва «Янушкевіч», 2023
Сёлета выдавецтва «Янушкевіч» займае першы радок паводле колькасці вылучаных у кароткі спіс кніг — іх тры. Таксама ў спісе прадстаўленыя творы, выдадзеныя выдавецтвамі «Логвінаў», «Пфляўмбаўм» ды бібліятэкай «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода».
Нагадаем, што сярод публічных сябраў сёлетняга журы прэміі — літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук Ульяна Верына; беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай Сяргей Кавалёў; пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі Югася Каляда.