• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.03.2022 | Гісторыя

Як ссылка за прыналежнасць да «Таварыства філаматаў» аказалася шчаслівым навуковым лёсам. Гістарычны след Восіпа Кавалеўскага

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед пойдзе пра навукоўца, манголазнаўцу, аўтара вучэбных дапаможнікаў па мангольскай мове, навуковых прац па мангольскай гісторыі і літаратуры, будызме, санскрыце, у галіне кітаязнаўства і маньчжуразнаўства — Восіпа (Юзафа) Міхайлавіча Кавалеўскага.


000.jpg

В.Кавалеўскі нарадзіўся ў мястэчку Вялікая Бераставіца Гродзенскай губерні (цяпер г.п. у Гродзенскай вобласці) у сям’і ўніяцкага свяшчэнніка. У Свіслацкай гімназіі ў дапытлівага юнака стала праяўляцца цікавасць да антычнай гісторыі і філалогіі, што і вызначыла выбар ім будучай першай спецыяльнасці — класічнай філалогіі. У 1817 годзе ён паступіў у Віленскі ўніверсітэт на факультэт літаратуры і выяўленчага мастацтва. Тут яго настаўнікам стаў прафесар Г.Э.Гродэк. В.Кавалеўскі пазнаёміўся з прафесарам І.Лелевелем і стаў старанна вывучаць яго гістарычныя працы.

Класічная філалогія не перашкаджала яму браць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта і арганізаваць разам з А.Міцкевічам і іншымі сябрамі «Таварыства філаматаў», пранікнутае рэвалюцыйным духам. На навуковых пасяджэннях таварыства В.Кавалеўскі пасябраваў з братамі А. і І.Ходзькамі, Т.Занам, І.Дамейкам.

За прыналежнасць да «Таварыства філаматаў» В.Кавалеўскі быў арыштаваны і знаходзіўся пад следствам. Яму «прапанавалі» перавесціся для навучання ўсходнім мовам у Казанскі ўніверсітэт. Гэта своеасаблівая ссылка аказалася ў далейшым шчаслівым навуковым лёсам. У Казані малады вучоны, валодаючы фундаментальнай лінгвістычнай падрыхтоўкай і вопытам работы над антычнымі аўтарамі, з вялікай упартасцю стаў вывучаць цюркскую, арабскую і татарскую мовы. Тут ён стаў складаць руска-татарскі слоўнік, напісаў гісторыю Казанскага ханства.

У 1828 годзе рэктар Казанскага ўніверсітэта М.І.Лабачэўскі даручыў В.М.Кавалеўскаму і студэнту А.У.Папову адправіцца ў Іркуцк для вывучэння мангольскай мовы. Незабыўнае ўражанне аказала на В.Кавалеўскага сустрэча з Азіяй. Знаёмства з Усходам пачалося з наведвання бурацкіх качэўяў, з вучоных гутарак з ламамі пра літаратуру, рэлігію і гісторыю бурацкага народа. В.Кавалеўскі адразу пачаў ствараць слоўнік жывой гутарковай мангольскай мовы. У гэтай практычнай і навуковай працы яму вялікую дапамогу аказалі англійскія місіянеры, якія жылі ў Бураціі па даручэнні Лонданскага біблейскага таварыства з мэтай хрысціянізацыі мясцовых народаў. Місіянеры склалі мангольска-рускі, руска-мангольскі, мангольска-маньчжурскі, англійска-мангольскі слоўнікі, а таксама мангольскую граматыку на англійскай і мангольскай мовах. Яны сабралі значную колькасць мангольскіх, маньчжурскіх і тыбецкіх кніг. Гэтыя слоўнікі і літаратурныя крыніцы аказалі вялікую дапамогу В.Кавалеўскаму ў даследчыцкай працы.

На пачатку 1829 года В.Кавалеўскаму ўдалося пасля «шматлікіх прашэнняў і папер» пабываць у загадкавай Урзе — сталіцы Знешняй Манголіі. Паездка значна пашырыла яго ўяўленне пра Цэнтральную Азію і дазволіла набыць вучэбныя дапаможнікі па мангольскай мове і скласці «Апісанне Манголіі ў адносінах палітычных, маральных, гаспадарчых, рэлігійных». Настойлівасць, актыўнасць і высокая прадуктыўнасць В.Кавалеўскага ў навуковай працы дазволілі вырашыць пытанне аб уключэнні яго ў склад чыноў для суправаджэння Расійскай духоўнай місіі ў Пекін. Такім чынам ён стаў першым вучоным з расійскіх універсітэтаў, якія наведалі Кітай.

002.jpg
  Партрэт прафесара Кавалеўскага працы невядомага мастака, 1839-1842

Знаходжанне ў Пекіне было выкарыстана В.Кавалеўскім для вывучэння мангольскай, маньчжурскай, кітайскай і тыбецкай моў. У сталіцы Кітая вучоны збіраў кнігі і рукапісы на ўсходніх мовах. Ён прывёз у Казань 189 твораў у 1433 тамах. Гэта былі слоўнікі, кнігі на кітайскай, мангольскай, маньчжурскай і тыбецкай мовах па гісторыі, геаграфіі, філасофіі, праве, рэлігіі. В.Кавалеўскі прывёз з Кітая вялікую калекцыю карцін з выявамі ваенных і грамадзянскіх асоб, чыноўнікаў, сялян, рамеснікаў, гандляроў. Кітайскія касцюмы, прадметы рэлігійнага культу і дамашняга побыту, узоры тканін, паперы, тушы, пропісяў і медных манет былі перададзены вучоным у музей Казанскага ўніверсітэта.

Абапіраючыся на знойдзеную і перакладзеную ўнікальную літаратуру. В.Кавалеўскі пазней стварае свае знакамітыя працы: «Гісторыя манголаў», напісаная ў сярэдзіне XIX стагоддзя на багатай крыніцазнаўчай базе, стала першай абагульняючай працай па гісторыі манголаў. Па сабраных матэрыялах вучоным была выдадзена «Будыйская касмалогія», якая выклікала вялікую цікавасць у навуковых колах Еўропы. Гэта было адно з першых даследаванняў, прысвечаных аналізу поглядаў будыстаў, іх узаемасувязі з шаманствам. «Будыйскай касмалогіяй» В.Кавалеўскім былі закладзены асновы навуковага вывучэння паўночнай галіны будызму — ламаізму.

Даследуючы гісторыю вывучэння Усходу, В.Кавалеўскі паставіў пытанне аб недастатковым вывучэнні ў Еўропе краін Далёкага Усходу. Ён заклікаў вучоных да ўважлівага і ўсебаковага вывучэння краін Азіі. Даследчык сабраў вялікі геаграфічны, этнаграфічны, гістарычны і лінгвістычны матэрыял, які датычыўся народаў і краін Азіі — Бірмы, Індыі, Кітая, Карэі, Манголіі, Тыбета, Японіі. В.Кавалеўскі абгрунтаваў і ўкараніў у практыку даследавання Усходу прынцыпы глыбокай павагі да старажытнай і самабытнай культуры народаў Усходу і прызнання іх творчай ролі ў гісторыі сусветнай культуры.

У Іркуцку адбылася сустрэча В.Кавалеўскага са знакамітым на ўвесь свет кітаязнаўцам айцом Іакінфам (Бічурыным), якая паклала пачатак іх шматгадоваму сяброўству. Па парадзе М.Я.Бічурына ён пачаў складаць параўнальную табліцу бурацкіх і мангольскіх гаворак. Рукапіс «Вопыт мангольскага караняслова» ўяўляе сабой першую спробу вывучэння мангольскай лексікаграфіі.

003.jpg
  Партрэт В. Кавалеўскага, выкананы пасля яго вяртання ў Польшчу. Мастак Палікарп Ютэйка

В.Кавалеўскі заклаў сваімі працамі асновы для далейшага развіцця манголазнаўства. Вялікае міжнароднае значэнне мелі яго працы па мангольскай філалогіі — «Мангольская хрэстаматыя», «Кароткая хрэстаматыя кніжнай мангольскай мовы», «Мангольска-руска-французскі слоўнік». Расійская акадэмія навук адзначыла «Мангольскую хрэстаматыю» поўнай прэміяй П.Дзямідава, якая з’яўлялася ў Расіі адной з самых ганаровых навуковых узнагарод, і абрала яго сваім членам-карэспандэнтам.

Граматыка, хрэстаматыя і слоўнік В.Кавалеўскага хутка сталі вядомымі за межамі Расіі. Сваімі працамі В.Кавалеўскі садзейнічаў устанаўленню кантактаў з арыенталістамі Еўропы. Аб прызнанні яго адным з буйнейшых арыенталістаў, найбольш тонкім і глыбокім спецыялістам па мангольскіх мовах і мангольскай літаратуры сведчыць шырокая перапіска, якую вялі з ім рускія і еўрапейскія ўсходазнаўцы.

Міжнародным прызнаннем заслуг В.Кавалеўскага ў галіне ўсходазнаўства стала выбранне яго ганаровым членам Азіяцкага таварыства ў Парыжы. Яго запрашаюць узяць удзел у рабоце Азіяцкіх таварыстваў у Еўропе, працаваць у кнігасховішчах і рукапісных фондах Парыжа, Лондана, Берліна, Капенгагена і іншых гарадоў Еўропы.

В.Кавалеўскі быў не толькі буйным вучоным, але доўгі час займаўся і адміністрацыйнай дзейнасцю. Тройчы ён выбіраўся дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта, двойчы станавіўся рэктарам Казанскага ўніверсітэта. У Казанскім універсітэце ён узначальваў кафедру педагогікі і, захоўваючы службу ва ўніверсітэце, быў дырэктарам 2-й Казанскай гімназіі і кіраўніком школамі Казанскай губерні. У сваёй асветніцкай дзейнасці В.Кавалеўскі аказваў пастаянную дапамогу карэнным народам ускраін Расіі ў далучэнні іх да еўрапейскіх ведаў і культуры. У 1862 годзе ён стаў прафесарам Варшаўскай галоўнай школы, якая ў 1869 годзе была ператворана ва ўніверсітэт.

001.jpg
Магіла Восіпа Кавалеўскага

Памёр і пахаваны ў Варшаве.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Нагадаем, два сябры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Найстаражытнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
    Грамадства Гісторыя
    Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей
    Грамадства Тэатр
    Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў
    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Афіша

  • 29.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 29.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 29.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 29.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі
  • 29.05 — 19.06Выстава Лесі Пчолкі «Вуліца слабасці» ў Гданьску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM