Як паведамляюць праваабаронцы, КДБ дадаў у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» Віктара Катоўскага, басіста брэсцкага гурта TerraKod.
Віктара Катоўскага затрымалі ў верасні 2021 года ў Брэсце па так званай «справе Зельцэра».
14 красавіка 2022 г. палітвязня асудзілі за 3 каментары ў сацсетках да 3 гадоў калоніі і 3200 р. штрафу па 3 артыкулах КК:
• арт. 368 ч.1 — абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
• арт. 369 — знявага прадстаўніка ўлады,
• арт. 130 ч.1 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы.
Вы можаце напісаць ліст Віктару Катоўскаму.
Віктар Алегавіч Катоўскі
СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37