Беларуская і ўкраінская мовы — сродак камунікацыі ці...? Абмяркоўваем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў 14-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Руская мова старажытнасці і «русский язык» — тое самае ці ўсё ж не? Чаму кірыліца? Ці можа нацыянальная мова быць чыстай, без дамешкаў? «Тарашкевіца» і «скрипниківка» — пра што гэта? Часы СССР — росквіт ці татальная пераробка беларускай і ўкраінскай моваў?

Адказы — у новым відэа дае вядучая Кацярына Ваданосава

«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце яшчэ:



Цікавыя моманты з жыцця стваральніка першай беларускай граматыкі: «Дзядзька Тарас! Што чуваць у Вас з беларускай граматыкай?»