Гістарычны серыял «Сармат», прысвечаны шляхецкай культуры ў розных яе аспектах: як жылі, за што жылі, пра што думалі і марылі нашы продкі-шляхцічы, вяртаецца. У другім выпуску новага сезона расказваем пра род Тышкевічаў.
Адкуль з’явіліся Тышкевічы? Чаму прадстаўнікі роду заўжды ваявалі? Хто быў першым беларускім фатографам і што стала з яго сядзібай? Навошта Яўстах Тышкевіч ездзіў у Швецыю і што там адкрыў? Як прыватная калекцыя стала штуршком для гістарычнай навукі? Што стала з музеем Тышкевічаў у Вільні? Тышкевічы гербу «Ляліва» — у нашым відэа.
Папярэднія выпускі гістрачынага серыяла «Сармат» глядзіце па спасылцы.
Глядзіце гістарычны цыкл «Сармат», дзяліцеся ўражаннямі ў каментарах пад відэа, дасылайце нам свае прапановы і ідэі для наступных выпускаў на электронную пошту thebudzma@gmail.com або ў каментары.