• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
19.07.2022 | Грамадства Літаратура

Колас: «Мая Маруся забіла гэту адзіноту...». Выйшла кніга, прысвечаная жонцы песняра

Пабачыла свет кніга «Табой я жыў, табой жыву...», якая прысвечана жонцы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа — Марыі Дзмітрыеўне Каменскай (1891 — 1945). Укладальнікі цікавага, багатага на гістарычную памяць выдання — унучка песняра Вера Міцкевіч і праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч. Кніга выдадзена ў Выдавецкім доме «Звязда».


... Дзяўчынкай Марыя Каменская, якая нарадзілася ў Ашмянах Віленскай губерні 7 лютага 1891 года, вучылася ў духоўным вучылішчы, пасля працавала настаўніцай чыгуначнай школы ў Вільні, затым — у Пінску. У Пінску і пазнамілася з Якубам Коласам у 1912 годзе. Праз год яны пажаніліся. У 1914 годзе нарадзіўся першы сын — Даніла. У 1917 годзе — Юрый, у 1926-м — Міхась. У час Першай сусветнай вайны сям’я знаходзілася ў бежанстве ў Падмаскоўі, пасля ў Пярмі і Абаяні. Марыя Дзмітрыеўна працягвала настаўнічаць. У 1921 годзе сям’я вярнулася ў Мінск. З таго часу Марыя Дзмітрыеўна — хатняя гаспадыня. У гады Вялікай Айчыннай вайны жонка Коласа часта хварэла. Сям’я жыла ў эвакуацыі ў Ташкенце. На фронце прапаў без вестак сярэдні сын Юрка. Напрыканцы 1944 года стан здароўя жонкі паэта істотна пагоршыўся. З пачатку 1945 г. яна знаходзілася ў маскоўскіх шпіталях. Памерла ў Маскве 21 мая 1945 г.

Колас заўсёды аддаваў свае творы на першае чытанне Марыі Дзмітрыеўне, раіўся па розных мастацкіх пытаннях.

61.jpg
Марыя Каменская з сяброўкай

Кніга, прысвечаная жонцы народнага песняра Беларусі, складаецца з некалькіх раздзелаў. У першым укладальнікі змясцілі публіцыстычныя і гісторыка-літаратурныя артыкулы — «І дзе знайсці мне тыя словы...» Данілы Міцкевіча, «Я хачу аб табе з кім хоць слоўка сказаць...» Міхася Міцкевіча, «Яны спаткаліся, каб не раставацца» Святланы Явар, «...Мой добры друг, мая святыня...» і «Непаўторная кветка», аўтарам абодвух тэкстаў з’яўляецца Вера Міцкевіч, «Па сцяжынках Марыі Дзмітрыеўны» Марыі Міцкевіч. Другі раздзел — «А з думак тых звіваецца вянок...» — сабраў разам сямейнае ліставанне. У трэцім — «Як гэта добра — атрымаць пісьмо!»: выбранае з ліставання Марыі Міцкевіч і яе адрасатаў. У пятым — дакументы і спачуванні на смерць жонкі паэта. Шосты раздзел вызначаецца асаблівай эмацыйнасцю: у ім — творы, прысвечаныя Марыі Дзмітрыеўне: Якуба Коласа (і «Маёй Марусі», і ўрывак з паэмы «Рыбакова хата», і іншыя творы), Эдзі Агняцвет, Сяргея Гарадзецкага, Яўгена Хвалея, Людмілы Дзіцэвіч, Дзмітрыя Дземідовіча, Міколы Мятліцкага, Міколы Маляўкі, Міколы Адама, Віктара Шніпа. З «Пасляслоўем» выступае Васіліна Міцкевіч, праўнучка паэта і Марыі Дзмітрыеўны. Варта заўважыць, што кандыдат сацыялагічных навук, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Валер’еўна Міцкевіч у апошнія некалькі гадоў заявіла аб сабе глыбокай даследчыцай жыцця народнага песняра, яго стасункаў з роднымі, блізкімі, калегамі па творчаму цэху.

З грунтоўнай, усеабдымнай і разам з тым вельмі эмацыйнай, «вельмі коласаўскай», прадмовай да кнігі — «Сувоі памяці» — выступае дасведчаны гісторык літаратуры, кандыдат філалагічных навук Мікола Трус. І вось што ён, у прыватнасці, адзначае: «Творчая спадчына Якуба Коласа, прадстаўленая ў асобных кнігах і зборах твораў, апошні з якіх налічвае 20 тамоў, стварае бязмежную прастору для вывучэння, асэнсавання і бясконцых аўтарскіх інтэрпрэтацый. Усе коласазнаўчыя публікацыі — гэта аб’ёмісты корпус тэкстаў, прысвечаных спасціжэнню класікі, гісторыі беларускай літаратуры.

62.jpg

Пры ўсіх багацці і плюралізме даследчыцкіх меркаванняў, адкрытай магчымасці іх папаўнення і актуалізацыі надзвычай каштоўным, на нашу думку, з’яўляецца выяўленне і публікацыя невядомых архіўных матэрыялаў. У гэтым бачыцца зарука абнаўлення поглядаў, карэкціроўкі ракурсаў асэнсавання мінулага і непадуладнай часу мастацкай творчасці.

Калі для шырокай грамадскасці і навуковай супольнасці ўвагу да спадчыны класіка беларускай літаратуры прыцягваюць юбілейныя даты, штогадовыя «Каласавіны», ушанаваннне памяці Якуба Коласа ў дні яго нараджэння і спачыну, то для нашчадкаў песняра гэта штодзённы сямейны клопат і парфесійная руплівасць. Акадэмічны «Летапіс жыцця і творчасці» — вывераны гадамі працы даведнік для даследчыкаў. Сямейны агмень, які годна падтрымліваюць Марыя, Вера і Васіліна Міцкевіч, — нязменны арыенцір для чулых душ, прывабленых энергетыкай Коласавага слова. Руплівмыі жаночымі рукамі тчэцца сувой родавай памяці, паўнее куфар нацыянальных здабыткаў...» І далей: «У гісторыі беларускай і сусветнай культуры набярэцца нямала прыкладаў, калі нашчадкі пісьменнікаў станавіліся асноўнымі захавальнікамі іх матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, прыкладвалі вялікія арганізацыйныя высілкі пры мемарыялізацыі мясцін і хатняга побыту вядомых асоб, выданні пісьмовых крыніц. Ужо сама іх прысутнасць у музейнай прасторы заўсёды стварала і працягвае ствараць непаўторнае адчуванне персанальнай далучанасці, душэўнага дакранання наведвальнікаў экспазіцый і ўдзельнікаў мерапрыемстваў да няўлоўнага, але такога важнага парцэсу пераемнасці гісторыі і традыцый.

63.jpg

Даніла і Міхась Міцкевічы. Сыны Песняра, звенчакі памяці і спраўджаныя спадзяванні бацькоў на лепшую долю беларусаў, іх выдатную адукацыю, навуковую і творчую рэалізаванасць. Кожны, хто знаёмы з іх словамі і справамі, займеў для сябе высокі маральны аўтарытэт, прыклад слугавання Бацькаўшчыне».

Укладальнікі выбудавалі адметную архітэктуру кнігі, рэльефна вымалёўваючы вобраз Марыі Дзмітрыеўны Міцкевіч. «Табой я жыў, табой жыву...» — гэта кніга-партрэт, кніга-біяграфія, напісаная рознымі аўтарамі ў адной плыні сапраўднай любові да свайго персанажа, захаплення постацю жонкі вялікага мастака слова. Дадзенае выданне смела можна было б уключаць у серыю «Мастацкай літаратуры» з красамоўнай і зразумелай назвай — «Жыццё знакамітых людзей Беларусі». Мо такая ўдача і вывела на рэалізацыю магістральнай ідэі, што сямейнікі, нашчадкі народнага песняра падступаліся да яе вырашэння не адзін год, не адно дзесяцігоддзе. Канец XX — пачатак XXI стагоддзяў знамянальны ў айчынным коласазнаўстве і тым, што былі выдадзены кнігі сыноў паэта — шматгадовага дырэктара, супрацоўніка Коласаўскага музея Данілы Міцкевіча і доктара тэхнічных навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусі Міхася Міцкевіча, альбо кнігі з іх непасрэдным удзелам як укладальнікаў, рэдактараў. Асобы з выразнай беларускай грамадзянскай пазіцыяй, надзвычай чуйныя да родавай памяці, да асэнсавання месца і ролі Якуба Коласа і яго атачэння ў гісторыі беларускай літаратуры, сведкі многіх грамадскіх, сацыяльных, жыццёвых калізій на працягу многіх дзесяцігоддзяў у лёсе Беларусі, яны заклалі грунт, утрывалілі ідэю жывой неўміручасці аўтара «Новай Зямлі».

64.jpg

...Даніла Міцкевіч («І дзе знайсці мне тыя словы: Успаміны пра маму»): «Дзяўчынкаю маме давялося вучыцца ў духоўным вучылішчы. Руская па нацыянальнасці, яна дасканала ведала і любіла беларускую мову, якая стала для яе роднай. Многім даказвала, што беларуская мова захавала больш ад старажытнаславянскай асновы, чым руская. У доме гаворкі вяліся па-беларуску, і маці часта папраўляла нас у сэнсе правільнага вымаўлення слоў. Яна ведала шмат нашых народных песень, часта спявала. Памятаю: «Ой, зацвіла ружа, белы цвет». Язэп Лёсік нярэдка прасіў, каб яна выканала песню «З гары па даліне галубы ляталі». Сардэчна і чула да мамы ставіліся Янка Купала, Максім і Гаўрыла Гарэцкія, Змітрок Бядуля, Аркадзь Смоліч, Алесь Сянкевіч і, па сутнасці, усе, хто бываў у нас і сустракаўся з ёю.

Яна была чалавекам, поўным любові да людзей і з пяшчотай ставілася да нас, сваіх дзяцей, вучыла нас быць добрымі, сумленнымі, працавітымі. Нам пашчасціла ў тым, што ў бацькоў ніколі не было сварак, лаянкі, што ў нашай сям’і заўсёды панавала атмасфера любові і дабрыні. Якое ж гэта шчасце! Яго, тое шчасце, найперш стварала наша мілая мама...»

65.jpg

Сапраўдны падарунак да чытача — кніга «Табой я жыў, табой жыву...», выдадзеная па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца яркай падзеяй айчыннага кнігавыдання, падзеяй коласазнаўства ў час святкавання краінай 140-годдзя здня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. І яшчэ... Томік пра Марыю Дзмітрыеўну Міцкевіч — гэта і добры падручнік сямейнай педагогікі. Не абмініце кнігу, напоўненую любові і хараства жыцця!.. Мець такую кнігу варта ў кожнай школе краіны. Па яе старонках можна вывучаць і пытання сямейнага выхавання, і гісторыю беларускай літаратуры, яе старонкі будуць наталяць смагу па жывому, багатаму на энергетыку роднасці і чуласці, беларускаму слову.

Кастусь Ладуцька, «Звязда»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM