Мэта конкурсу – стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, іх папулярызацыя і стварэнне ўмоў для доступу да іх шырокаму колу педагогаў.
Конкурс «Ноўтбук для актыўнага настаўніка» праводзіцца па пяці намінацыях:
• Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі (Метадычны дапаможнік)
• Сучасны урок (Адукацыйны працэс на школьным уроку: распрацоўка школьных урокаў, факультатыўных заняткаў);
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная школа (адукацыйны праект, даследаванне або майстар-клас, сцэнар семінара, пазакласных заняткаў, іншых мерапрыемстваў);
• Настаўнік – сям’я – грамадства (адукацыйны праект, даследаванне, майстар-клас, аналітычнаы артыкул,і г.д ) .
• Адукацыйны інтэнэт-рэсурс (адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба, гуртка …).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць свае матэрыялы на адрас [email protected], да якіх далучыць ліст з абгрунтаваннем таго, як удзельнік плануе выкарыстоўваць ноўтбук у сваёй дзейнасці.
– Патрабаванні да матэрыялаў
1. Адна асоба падае на конкурс не больш за дзве работы. Дапускаецца прадстаўленне аўтарскіх работ, якія раней былі дасланыя для сайта, але не ўдзельнічалі ў папярэдніх конкурсах.
2. У заяўцы мусіць быць наступная інфармацыя:
• прозвішча і імя аўтара,
• месца працы, хатні, электронны адрасы, кантактны тэлефон;
• намінацыя, на якую прапануецца матэрыял,
• назва матэрыялу.
3. Указваецца мэтавая аўдыторыя, для якой прапануецца матэрыял (клас, група, іх інтарэсы, матывацыя і г.д.)
4. Старонкі павінны быць пранумараваныя.
5. Тэксты падаюцца ў электронным ці папяровым выглядзе.
6. Мова тэкстаў – беларуская, мова сайтаў – беларуская і руская.
7. Дадаюцца звесткі пра папярэднюю апрабацыю на практыцы прапанаванага матэрыялу (калі ёсць).
8. Да матэрыялаў неабходна дадаць матывацыйны ліст і/ці індывідуальны план укаранення інфармацыйных тэхналогіяў у адукацыйны працэс і падаць свае распрацоўкі (калі ёсць) у электронным выглядзе.
Крытэрыі ацэнкі па намінацыях
Методыка выкладання вучэбных прадметаў у школах і нефармальнай адукацыі
• актуальнасць дапаможніка для настаўнікаў;
• адсутнасць у продажы аналагаў як на беларускай, так і на рускай мове;
• адпаведнасць вучэбным праграмам (калі дапаможнік прапануецца для фармальнай адукацыі);
• наяўнасць канцэптуальнай часткі (педагагічнага абгрунтавання методыкі);
• тэхналагічнаць распрацовак;
• магчымасць ужыванння дапаможніка для іншых.
Сучасны ўрок
• наяўнасць метадычнага каментара да ўрока (ідэі і прынцыпы, на якіх будуецца сістэма
работы настаўніка; асаблівасці класа, для якога прызначаецца ўрок);
• арыгінальнасць аўтарскай ідэі;
• сістэмнасць апісання ўрока;
• дыягнастычнасць, канкрэтнасць і рэалістычнасць мэтаў і задачаў;
• аптымальнасць зместу;
* адэкватнасць выбраных форм, метадаў і сродкаў навучання;
• рацыянальнасць структуры;
• скіраванасць урока на выхаванне і развіцце вучняў;
• магчымасці выбару для вучняў,
• наяўнасць умоў на ўроку для творчай самарэалізацыі вучняў, выяўлення іх грамадзянскай пазіцыі;
• адпаведнасць патрабаванням да афармлення тэксту.
Рапрацоўкі тэматычных блокаў ці цыклаў урокаў будуць мець перавагу.
Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная школа
• адпаведнасць сучасным падыходам да зместу і ролі грамадзянскай адукацыі і нацыянальнага выхавання;
• скіраванасць на развіццё грамадзянскіх і палітычных кампетэнцый, фармаванне нацыянальнай свядомасці;
• ужыванне новых адукацыйных тэхналогіяў, якія ўпісваюцца ў школьную праграму, спрыяюць разбурэнню стэрэатыпаў, развіваюць крытычнае мысленне;
• накіраванасць на папулярызацыю дэмакратычных каштоўнасцей;
• рэалістычнасць для здзяйснення.
Настаўнік – сям’я – грамадства
• далучэнне да навучальнага працэсу бацькоў, дзяцей, лакальнай супольнасці;
• стварэнне ўмоў для ўдзелу бацькоў ў вызначэнні шляхоў развіцця адукацыйнай установы;
• акрэсленая грамадзянская пазіцыя настаўніка;
• скіраванасць на абмеркаванне і вырашэнне праблемаў сям’і, грамадства;
• стварэнне ўмоў для ўзнікнення і дзейнасці нефармальных органаў мясцовай супольнасці.
Перавагу будуць мець матэрыялы, якія прадугледжваюць адукацыю праз сумесную дзейнасць, метадычныя матэрыялы, якія ўзніклі пры здзяйсненні даследчых, экалагічных, культурніцкіх, сацыяльных, краязнаўчых і іншых праектаў
Адукацыйны сайт педагога, школы, школьнага клуба і г.д.
• змястоўнае напаўненне і якасць матэрыялаў;
• актуальнасць;
• зручнасць карыстання інфармацыяй, дызайн;
• інтэрактыўнасць інтэрфейсу: ці ёсць магчымасць зваротнай сувязі, абмеркавання, змяшчэння творчых работ вучняў, настаўнікаў, атрымання кансультацый.
• існаванне або магчымасць падтрымкі асабістых старонак (блогаў) экспертаў, настаўнікаў, вучняў, класаў ці груп;
• тэрмін існавання сайта;
• колькасць наведвальнікаў у месяц;
• частата абнаўлення сайта;
Перавагу будуць мець сайты, накіраваныя на развіццё адукацыі на роднай мове. Сайты-візіткі, камерцыйныя і рэкламныя сайты адукацыйных установаў не з’яўляюцца прыярытэтам гэтага конкурсу. Пры прадстаўленні сайта для конкурсу будзе вітацца тлумачальная запіска, дзе пазначаная мэта, мэтавая аўдыторыя, статыстычныя дадзеныя і іншая інфармацыя, якая дапаможа сябрам журы ацаніць ваш рэсурс.
Прызавы фонд конкурсу фармуецца з добраахвотных ахвяраванняў людзей і арганізацый, зацікаўленых ў падтрымцы актыўных педагогаў, што прадставяць свае аўтарскія матэрыялы для агульнага карыстання. Папярэдне плануецца ўзнагародзіць 5 аўтараў, матэрыялы якіх будуць прызнаныя найлепшымі, персанальнымі партатыўнымі камп’ютэрамі (ноўтбукамі).
Журы конкурсу фармуецца з экспертаў – спецыялістаў у кожнай тэме, якія працуюць у сферы фармальнай і нефармальнай адукацыі.
Тэрміны правядзення:
Матэрыялы на конкурс прымаюцца да 15 сакавіка 2009 г. у электроннай форме на электронную пошту: [email protected] з пазнакай “конкурс матэрыялаў”.
Дасланыя работы будуць размешчаныя ў Інтэрнэце на сайце http://nastaunik.info для агульнага карыстання і абмеркавання. Вынікі абмеркавання на сайце будуць улічаныя журы.
Гэты конкурс – цалкам грамадскі праект. Гэта значыць, што педагогі і адукатары, якія дашлюць свае распрацоўкі, надаюць права публікаваць іх на сайце. Арганізацыі і асобы, якія далучаюцца да фармавання прызавога фонду, і людзі, што захочуць ахвяраваць свой час для арганізацыі конкурсу, не маюць камерцыйных мэтаў і гатовыя працаваць толькі для паляпшэння беларускай адукацыі.