Нагадваем, да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі ва ўзросце да 35 гадоў, якія пішуць творы на гістарычную тэматыку ў паэзіі, прозе, эсэістыцы, драматургіі. Увага: да разгляду прымаюцца толькі тэксты, не апублікаваныя ў друку.
Абмежаванні па аб’ёме: на разгляд прымаюцца творы аб’ёмам да 1 аўтарскага аркуша (40 тыс. знакаў з прабеламі – для прозы і эсэістыкі; 700 радкоў для паэзіі).
У журы штогадовага літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”, які ладзіцца ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, сёлета ўвайшлі Уладзімір Арлоў, Ірына Багдановіч, Валерый Герасімаў, Вольга Іпатава і Анатоль Сідарэвіч.
Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 кастрычніка 2018 года на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”.
У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка (удзельніцы), кантактны нумар тэлефона і e-mail.
Па выніках конкурсу мяркуюцца публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў”, дадатку “Літаратурная Беларусь” пры газеце “Новы Час”.
За ходам конкурсу сачыце на сайце lit-bel.org.