Конкурс фота і відэа “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”

Сэсія – час, калі магчымасьці студэнцкага арганізму раскрываюцца на 101%, зьдзіўляючы часам нават самога студэнта. А як ты рыхтуесься да сэсіі? За ноч спрабуеш “запомніць” стос таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту “шпоркі” ды “бомбы”? А можа, традыцыйна клічаш Халяву?

Распавядзі нам сваю праўду пра сэсію!

Дашлі на электронную пошту zbs.info@gmail.com фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысьвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у конкурсе “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”.

Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3-плэер, флэш-карту альбо фотаальбом Taschen.

Не тармазі. Дэдлайн 5 чэрвеня!

Падрабязнасьці на https://zebest.info/