«Коцікаў Свабоды» пакажуць у Познані

19.08.2022 Мастацтва

Заўтра, 20 жніўня, а 19-й у арт-прасторы «Barak Kultury» адкрываецца выстава рэпрадукцый «Малюю наша жыццё» беларускай ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, вядомай сваімі «Коцікамі Свабоды», што адлюстроўваюць падзеі мірнага пратэсту ў Беларусі.


photo_2022-08-19_16-01-10.jpg

«Я раней ілюстравала кнігі, а цяпер кніга — гэта наша з вамі жыццё, і я магу і павінна ілюстраваць яго!», — кажа спадарыня Вольга.

На вернісажы выступіць беларуская спявачка Алена Каданава. Алена піша і спявае песні на трох мовах (беларуская, польская, руская), якія адлюстроўваюць розныя гісторыі з жыцця ў польскай эміграцыі.

Прыходзьце пазнаёміцца ды пагутарыць са спадарыняй Вольгай, натхніцца ды напоўніцца цеплынёй.

Выстава працягнецца па 4 верасня.

Уваход вольны!