Krada будзе запальваць

02.02.2009 Музыка

Фаер-гурт Krada вырашыў справіць гадавіну сваёй дзейнасьці вялікім канцэртам з удзелам зорак беларускага фольку, а ўсе сабраныя сродкі аддаць у дзіцячы інтэрнат у Ждановічах. «Мы рыхтуем адмысловы вогненны падарунак для ўсіх гледачоў», — кажуць музыкі. Акцыя мае назву «Іскра запальвае надзею» і пройдзе ў менскім клюбе «7 луза» (былы «68»).

У канцэрце возьмуць удзел такія каманды, як Unia, «Рокаш», Znich, а таксама J-J Bingz.

Што тычыць уласна імяніньнікаў, то яны рыхтуюць да гэтага канцэрту адмысловую праграму. «Мы зробім вогненны падарунак для ўсіх гледачоў. У літаральным ды пераносным сэнсе запалім агонь надзеі!», – абяцаюць удзельнікі фаер-гурта.

7 лютага. Клюб «7 луза» (вул. К. Лібкнэхта, 68). 18:00.


Квіткі: першыя 50 — па 15 000, другія 50 — па 17 000, наступныя і ў дзень канцэрту — па 20 000. Замова праз тэлефоны: (029) 648-59-98, (029) 570-09-58.