Музей Вольнай Беларусі працягвае выставу Ніны Маргаевай «Крок насустрач» і ў яе межах арганізуе дабрачынную выставу-продаж. Да ўдзелу ў дабрачыннай выставе ўжо далучыліся Лера Лазук, Света Баева, Ксіша Ангелава, Піт Паўлаў.
Дэдлайн для падачы прац — 24 кастрычніка.
«Крок насустрач» — гэта выстава пра штодзённае жыццё, дзе простыя прадметы і пейзажы ператвараюцца ў знакі глыбінных эмоцый. Асноўная серыя работ «Жыццё на пятым паверсе» адлюстроўвае ізаляцыю і самоту гарадскога жыцця.
Дабрачынная выстава-продаж, якая будзе дапаўняць экспазіцыю, накіравана на збор сродкаў для падтрымкі Ніны Маргаевай, якой у студзені 2023 года быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — рэдкае і невылечнае захворванне, што абмяжоўвае рухальную актыўнасць і патрабуе пастаяннай медыцынскай дапамогі.
100% сродкаў ад продажу твораў пойдуць на лячэнне і падтрымку Ніны Маргаевай, якой у студзені 2023 года дыягнаставалі БАС.
Як прыняць удзел у дабрачыннай выставе?
Адкрыццё выставы-продажу адбудзецца 26 кастрычніка ў 16:00.
Падчас адкрыцця адбудзецца музычны выступ Піта Паўлава, акрамя таго ён распавядзе аб прадстаўленых працах.
Выстава будзе працаваць да 2 лістапада ўключна.
Дэдлайн для падачы прац — 24 кастрычніка.
Часы працы музея для перадачы прац:
Аўторак — пятніца: 16:00–20:00
Субота — нядзеля: 12:00–20:00
Па пытаннях удзелу звяртайцеся ў Instagram або на пошту freebelarusmuseum@gmail.com.