Мемарыяльная выстава Захара Кудзіна «З’ява»

12.09.2024 - 27.10.2024 18:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 9 рублёў



У чацвер, 12 верасня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца мемарыяльная выстава Захара Кудзіна «З’ява».







Дата і час: 12 верасня ў 18.00

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск 




Захар Кудзін — беларускі творца, які атрымаў прызнанне на радзіме і за яе межамі, самы малады мастак, чые творы знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Кароткі жыццёвы шлях спадара Захара быў насычаны творчымі падзеямі і дасягненнямі. 

Выстава «З’ява» — гэта спроба асэнсаваць феномен творцы, які стаў адной з самых яркіх зорак беларускага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў.

 Разнастайныя напрамкі дзейнасці Захара Кудзіна прадстаўляюць і творы, якія ўжо добра вядомыя, і работы, якія не экспанаваліся раней.

 Таксама ў экспазіцыі — фота і відэа з семейнага архіва, асабістыя фотаздымкі Захара. Увазе гледача прапануецца значная частка творчай спадчыны мастака. 




Выстава працягнецца па 27 кастрычніка.






Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Бублікава «Цішыня. Арт-партрэт» у Мінску

11.09.2026 18:00 - 04.10.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ