• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.09.2023 | Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву

Сезон збору ўраджаю шпарка ідзе да завяршэння, аднак сезон лясных грыбоў у самым разгары. У апошнія дні верасня прапануем парадаваць сябе і блізкіх смачнай і сытнай сезоннай стравай пад назвай «крышаны». Для яе спатрэбяцца свежая гародніна і свежыя грыбы.

Крышаны


Што за страва такая, крышаны?

Крышанамі (націск на перадапошні склад) у розных рэгіёнах нашай краіны могуць называцца цалкам непадобныя стравы. Дзесьці — гэта рэдкі летні суп з каўбасой і бульбай. Хтосьці лічыць крышанамі смажаную бульбу з цыбуляй на сале, а на Палессі, у некаторых мясцовасцях, гэта сезонны вельмі густы і наварысты суп з гароднінай, крупой і грыбамі. Гародніна для стравы павінна быць толькі-толькі сабраная, а грыбы — свежыя. Такое супадзенне бывае толькі напрыканцы восені.

Чытайце яшчэ: Суп з таркаванай бульбы. Гатуем «цярцюху» разам з «Будзьма!»

Адкуль пайшла назва стравы?

Згодна з расповедамі месцічаў, крышанамі здаўна называюць жыхароў вёскі Лемяшэвічы, што на Піншчыне. Глеба ў той мясцовасці даволі багністая, таму і бульба дробная — яе мясцовыя называлі крышанамі, бо гатавалі або цалкам, або рэзалі на дзве часткі. А з часам такая мянушка «прыліпла» і да жыхароў Лемяшэвічаў.

Згодна з іншай версіяй, у страву трэба было ўсё пакрышыць прыкладна аднолькавымі па памеры невялікімі кавалкамі, каб у лыжку патрапілі ўсе складнікі стравы, таму і крышаны.

Як прыгатаваць крышаны?

Для крышаноў можна выкарыстоўваць абсалютна любое сала (свежае, салёнае, вэнджанае), але традыцыйна — салёнае, тады страву амаль не трэба саліць. Калі не ўжываеце мясныя прадукты — можна зрабіць страву поснай.

Сала парэзаць дробным кубікам і выкласці ў разагрэты посуд, каб вытапіць тлушч.

Дадаць нарэзаную кубікам моркву, калі морква памяняе колер, дадаць цыбулю, парэзаную такім жа чынам, затым — бульбу, таксама кубікам.

3. Дадаць свежыя грыбы, у нашым варыянце гэта дрэўнавушкі, але можна выкарыстоўваць любыя грыбы. Калі гэта лясныя — варта папярэдне адварыць. Прысаліць па смаку і дадаць перцу.

4. Уліць пару шклянак вады і дадаць жменю ячнай крупы. Вада павінна быць узроўнем вышэй за інгрэдыенты крышаноў.

5. Паставіць у печ на тры гадзіны. Можна гатаваць і на пліце, варыце страву паўтары гадзіны на мінімальным агні, прыкрыўшы накрыўкай і часам памешваючы.

Падавайце крышаны са смятанай і зелянінай. Смачна есці!

Нам спатрэбіцца:

Бульба — 600 грамаў

Вада — 400 мілілітраў

Грыбы — 250 грамаў

Морква — 200 грамаў

Цыбуля — 150 грамаў

Сала салёнае — 150 грамаў

Ячная крупа — 100 грамаў

Соль і перац — па смаку

Чытайце яшчэ: Катлеты з «панскіх» грыбоў са смятаннай поліўкай. Гатуем з «Будзьма!»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»

Хто такія беларусы як нацыя, і куды мы ідзем? «Салідарнасць» аналізуе беларускі нацыянальны характар і спрабуе знайсці...

valiancina_shauchenka
Асоба

Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»

Вядомы актор тэатру і кіно Аляксандр Ждановіч, як і многія беларусы ў 2020 годзе, сутыкнуўся з рэпрэсіямі....

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку

Выстава карцін з відамі Беластоку майстроў пэндзля з Беларусі і Украіны адкрылася ў гандлёвай галерэі «Альфа»,...

valiancina_shauchenka
Музыка Гітара Мулявіна

Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?

Мастацкае шматкроп’е ў музычных кампазіцыях ставіцца часцей за чоткую і зразумелую кропку. Кажу метафарамі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024
    Грамадства
    «Шпіцыяльны погляд на Беларусь і беларусаў»: размова з аўтарам новага сатырычнага шоў «Паў першага»
    Літаратура
    Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі «Дэбют» і прэміі імя Карласа Шэрмана
    Кіно
    Лепшыя фільмы фестываля «Паўночнае ззяння - 2023»
    Музыка
    Пайшоў з жыцця лідар гурта «Мадэра Хард Блюз» Юрый Міхайлаў
    Грамадства
    Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім матэрыялам»
    Гісторыя
    У цэнтры Мінска паставяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча
    Грамадства
    Святлана Волчак: «Мы хочам быць піяр-агенцтвам для беларускіх навукоўцаў»
    «Мама, не журыся!»
    Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    Новы год і Каляды
    7 ідэй калядных падарункаў, якія прынясуць радасць кожнаму

Афіша

  • 04.12 — 03.12

    Беларускі стэнд на кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве

  • 04.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 04.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 04.12 — 05.12«Мы носім свой Дом у сабе». «DOM.» — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве
  • 04.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 04.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 04.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 04.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип