Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце асацыяцыі.
Гулец брэйн-рынгу з Мінска Вадзім Кузьміч прапанаваў арганізатарам узнагародзіць “Кубак Баранак”.
Гульцы “Кубка Баранак”. Фото: http://vk.com/barankicup
– “Кубак Баранак” – адзін з лепшых школьных турніраў Беларусі, – расказаў Intex-press Вадзім Кузьміч, удзельнік Беларускай лігі інтэлектуальных каманд. – Выдатная каманда арганізатараў стварае непаўторную атмасферу для ўдзельнікаў. Варта адзначыць насычаную і якасную гульнявую праграму: шэсць заліковых і дзве незаліковыя гульні! Таксама велізарным плюсам з’яўляецца бясплатнае пражыванне і харчаванне для ўсіх каманд. На ніводным іншым беларускім турніры такога няма. Камандам дапамагаюць валанцёры, якія сустракаюць і суправаджаюць гульцоў падчас правядзення спаборніцтва.
Вадзім Кузьміч. Фота: http://vk.com/club9095718
На жаль, “Кубак Баранак” не быў адзначаны ўзнагародай. У Тбілісі падчас чэмпіянату свету “Што? Дзе? Калі?” 14 лістапада прэмію атрымала Першынства Сібіры па інтэлектуальных гульнях (Навасібірск, Расія).
Інтэлектуальны турнір праходзіць у Баранавічах з сакавіка 2012 года. Арганізатарам турніру выступае клуб “Альянс”, які займаецца правядзеннем інтэлектуальных спаборніцтваў у нашым горадзе. У гульнявым сезоне 2013–2014 гадоў Беларуская ліга інтэлектуальных каманд прызнала “Кубак Баранак” лепшым юнацкім турнірам.
Анастасія Пілюгіна, intex-press.by