У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі

24.05.2022 Музыка

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Памідораў.


000.jpg

«Вялікі сум... Пайшоў з жыцця сузаснавальнік групы "Веласіпедыстаў", апантаны музыкай, вельмі добры і шчыры чалавек, сапраўдны сября, Дзяніс Кукоўскі... Вельмі шкада, несправядліва гэта... Мае спачуванні родным... Нешта сям’я "Neuro Dubel" нясе невяртальный страты», — напісаў у сваім фэйсбуку Аляксандр Памідораў.

«Веласіпедысты» — сайд-праект Аляксандра Куллінковіча, якога не стала ў 2018 годзе. Праз два гады памёр і другі вакаліст Neuro Dubel — Юрый Навумаў.

Чытайце таксама: «Я яшчэ не злавіў сваю “Вялікую рыбу”». Аляксандру Кулінковічу споўнілася б 50