Насельніцтва Мінскай вобласці гатовае да збору адходаў паасобку , але пакуль яго не практыкуе. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага даследавання, праведзенага Дзяржаўным інстытутам кіравання і сацыяльных тэхналогій Белдзяржуніверсітэта па замове МГА «Экапартнёрства».
Неабходнасць паасобнага збору цвёрдых бытавых адходаў (ЦБА) і іх пераапрацоўкі ўсведамляюць больш за 80 % апытаных, хоць у цяперашні час кантэйнерамі для збору ЦБА па асобку карыстаюцца толькі 21,5 % гарадскіх жыхароў і 5,6 % вяскоўцаў. Часцей за ўсё насельніцтва сартуе макулатуру (26,7 %) і шкло ( 23,9 %) , радзей – металалом (17,8 %) і пластык ( 11,1 %), і толькі 5 % насельніцтва сартуюць тэкстыльныя адходы .
17,8 і 23,1 % апытаных заявілі пра тое, што ведаюць правілы ўтылізацыі бытавой тэхнікі і лямпачак , кожны трэці
жыхар Мінскай вобласці ведае правілы ўтылізацыі ртутных тэрмометраў . Амаль палова насельніцтва ( 49,4 %) інфармаваныя аб правілах ўтылізацыі батарэек , крыху больш за палову ( 65,3 %) – аб правілах сартавання бытавога смецця. Аб месцазнаходжанні пунктаў прыёму другаснай сыравіны ведаюць менш за палову насельніцтва рэгіёну (48,3 %) .
48,6 % удзельнікаў апытання адказалі , што стымулам да сартавання смецця для іх стане наяўнасць у дварах спецыяльных кантэйнераў. Кожны трэці рэспандэнт выказаўся за ўвядзенне штрафаў за невыкананне паасобнага збору бытавых адходаў , кожны чацвёрты – падтрымлівае павышэнне закупачных цэн на другасныя рэсурсы.
Як адзначае старшыня МГА «Экапартнёрства» Юлія Яблонская, вынікі даследавання паказалі гатоўнасць насельніцтва Мінскай вобласці да ўкаранення сістэмы збору адходаў па асобку, аднак вырашальным фактарам у гэтым працэсе з’яўляецца тып жылля. «Калі дом абсталяваны смеццеправодам , то толькі 11,4 % яго жыхароў сартуюць адходы, – паведаміла Яблонская . – Вырашыць праблему за адзін дзень не атрымаецца, бо акрамя стварэння інфраструктуры збору цвёрдых бытавых адыходаў і эканамічнага стымулявання для засваення нормаў абыходжання з адходамі неабходна змяніць свядомасць людзей , прышчапіць ім экалагічнае мысленне» .
З лютага 2013 г. па студзень 2015 г. у Мінскай вобласці рэалізуецца праект «Распрацоўка стратэгіі інтэграванага кіравання камунальнымі адходамі для ўстойлівага развіцця» , вынікам якога стане стварэнне дакумента, які дазваляе каардынаваць дзеянні зацікаўленых структур і насельніцтва ў сферы абыходжання з адходамі ў адпаведнасці з прынцыпамі ўстойлівага развіцця. Актуальныя навіны праекту публікуюцца ў афіцыйным акаўнце Facebook.
Паводле naviny.by
АД РЭДАКЦЫІ:
Нагадаем, што падобная сумная супярэчнасць існуе ў беларусаў і паміж валоданнем беларускай мовай і яе выкарыстаннем. Паводле сведчанняў рэспандэнтаў, 23,4% з іх (у 2009 было 34,2%) свабодна валодаюць беларускай мовай, але пастаянна карыстаюцца ёю толькі 3,9% (было 5,8%). Усе статыстычныя выкладкі ў адмысловым аналітычным матар’яле “Беларуская мова — мова эліты і апазіцыі”.