Тэатральная група «Вольныя Купалаўцы» анансавала новы тэатральны сезон. У верасні і кастрычніку спектаклі «Купалаўцаў» можна будзе глядзець на сцэне «Przodownik» Драматычнага тэатра ў Варшаве.
Купалаўцы. Фота са старонкі тэатральнай групы ў Фэйсбуку
Татральны сезон пачнецца са спектакля «Гусі-людзі-лебедзі» — пастаноўка Аляксандра Гарцуева паводле рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы». Спектакль пройдзе 2 і 3 верасня.
24 верасня адбудзецца паказ спектакля «Валізка» паводле твора польскай драматургіні Малгажаты Сікорскай-Мішчук.
1 і 2 кастрычніка можна будзе паглядзець «Экстрэмістаў» — мпектакль паводле п’есы Юлі Цімафеевай, рэжысёр — Аляксандр Гарцуеў.
«Гэта толькі пачатак, каханенькія-родненькія! У хуткім часе далучым інфармацыю па гастролях, дык стане досыць горача!» — абяцаюць Купалаўцы на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Паказы ў Варшаве адбудуцца пры фінансавай падтрымцы мэрыі горада Варшава (праграма «Культура Варшавы — справы, праекты, падзеі»).
Набыць квіткі га спектаклі можна па спаcылцы.