Купалаўцы пакажуць спектакль аб фашызме

27.03.2021 Афіша Тэатр

Тэатральная група «Купалаўцы» пакажа 27 сакавіка прэмʼеру. Гэта будзе «Страх і галеча Трэцяга рэйха» Бертальда Брэхта, паведамляе «Новы Час».


— Пʼеса «Страх і галеча Трэцяга рэйха» расказвае зусім не пра ўзнікненне нацызму. Гэтае падрабязнае апісанне механізмаў наладжанай сістэмы Брэхт пісаў на падставе сведчанняў відавочцаў і газетных зацемак.

000.jpg

Перапоўненыя турмы, росквіт прапаганды, людзі, што не маюць права на сваё меркаванне, паўсюдная галеча і ўсеагульны ліпучы страх. Але чым страшнейшая хлусня, тым меншы яе плён. Тым хутчэй яна зжарэ саму сябе, — адзначаюць «Купалаўцы».

Яны адзначаюць, што Дзень тэатру — сімвалічны дзень, асабліва сёлета, таму што «Купалаўцы» — тэатр без сцэны, у выгнанні.

Глядзіце прэмʼеру сёння а 21-й гадзіне.