Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы

У Строчыцы 25 чэрвеня адсвяткавалі старажытнае свята Купалле ў лепшых абрадавых традыцыях, распавядае агенцтва «Мінск-Навіны».


M7A8962_novyj-razmer-kopiya.jpg

Супрацоўнікі музея арганізавалі для гасцей мерапрыемства майстар-класы па выкананні народных танцаў і песень. Быў арганізаваны кірмаш рамеснікаў і праца карчмы з традыцыйнай смачнай беларускай кухняй. Увечары адбылося Купальскае шэсце з традыцыйнымі абрадавымі песнямі, карагодамі вакол магічнага вогнішча і пошук чароўнай кветкі папараці.

M7A8528_novyj-razmer-kopiya.jpg

M7A9021_novyj-razmer-kopiya.jpg

M7A9292_novyj-razmer-kopiya.jpg

Купалле — свята паганскае з хрысціянскімі дапаўненнямі, таму легенды вакол яго не сціхаюць па гэты дзень. Згодна славянскаму павер’ю, у купальскую ноч дзяўчыне або хлопцу трэба было зайсці ў глыбокі лес аднаму ці адной, без паходні, лепш басанож, а то і зусім без адзення, рассцяліць ля папараці святы абрус, акрэсліць круг рытуальным нажом, чытаць замовы і чакаць поўначы. Калі кветка папараці пачынае асвятляць цемру, неабходна было спецыяльна параніць далонь, заціснуць у ёй кветку і накіроўвацца дадому. Кажуць, нячыстая сіла ў гэты момант пачынала шумець, раўці, палохаць, але ісці трэба было без аглядкі. Рызыка апраўдвалася: атрымаўшы папараць-кветку, чалавек набываў здольнасць бачыць падземныя скарбы, станавіўся мудрым і загадваў злымі духамі.

M7A9398_novyj-razmer-kopiya.jpg

M7A9472_novyj-razmer.jpg

Агенцтва «Мінск-Навіны»