Як намаляваць сваё новае жыццё? Віртуальны Універсітэт Залатога Веку запрашае на дыстанцыйныя курсы па нейраграфіцы

23.03.2022 Адукацыя

Задоўга да вынаходніцтва мовы і пісьменства нашы продкі размаўлялі паміж сабой з дапамогай малюнкаў, перадаючы з іх дапамогай важныя паведамленні, думкі, пачуцці і эмоцыі. 


148097864_1097468050830159_1200903173153981137_n-1200x800.jpg

З развіццём грамадства змянілася і стаўленне да выяўленчага мастацтва. Зараз гэта не толькі спосаб самавыказвання, але і магчымасць заняцца самааналізам для вырашэння глыбокіх псіхалагічных праблем. Менавіта гэтую мэту пераследуе малады, але ўжо вельмі папулярны кірунак — нейраграфіка. 

Падчас адкрытых заняткаў Віртуальнага універсітэта, наведвальнікі курса будуць вучыцца выкарыстоўваць нейраграфіку для таго, каб: 

здабыць здароўе і вярнуць энергію; 

наладзіць адносіны; 

скінуць напружанне і стрэс; 

здабыць упэўненасць і спакой; 

прапрацаваць страхі, крыўды, 

пачуццё віны; 

дасягнуць сваёй мары. 

Прамаляваць ў нейраграфіцы можна абсалютна любую задачу. Вам спатрэбяцца толькі папера, маркеры, каляровыя алоўкі і жаданне маляваць сваё новае жыццё. 

Заняткі адбудуцца 24, 31 сакавіка і 7 красавіка. Пачатак у 16: 00. Працягласць заняткі 2 — 2, 5 гадзіны. Д

Для ўдзелу ў курсе трэба запоўніць кароткую анкету па спасылцы

Вядучая курса: Галіна Маслоўская — інструктар нейраграфікі і эстэтычны коуч, арт-тэрапеўт, гештальт-тэрапеўт, аўтар і вядучая адукацыйных праграм для дзяцей, студэнтаў, дарослых.