Беларусы ўсклалі кветкі на магілы прэзідэнтам БНР на Дзень Волі ў Празе (фотарэпартаж)

У 108-ю гадавіну абвяшчэння Беларускае Народнае Рэспублікі ўшанавальная акцыя адбылася ў Чэхіі. На пражскіх могілках, дзе спачываюць прэзідэнты БНР Пятро Крэчэўскі і Васіль Захарка, сабраліся беларусы, каб ускласці кветкі барацьбітам за незалежнасць нашае Радзімы.

01.jpgДзень Волі-2026 у Празе, Чэхія. Фота: Павал Хадзінскі

03.jpg

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік Старшыні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі Сяргей Навумчык, прадстаўніца дэмакратычных сілаў у Чэхіі Крысціна Шыянок, а таксама прадстаўнікі мясцовых дзяржаўных органаў.

05.jpg

З Днём Волі, шаноўныя чытачы!

Дзень Волі 2026 у Празе. Фотаздымкі Паўла Хадзінскага

Павал Хадзінскі, Budzma.org