Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў прэміі адбылася 10 снежня ў Вільні, паведамляе «Вясна».Сярод лаўрэатаў у чатырох намінацыях – двое палітзняволеных.
Алег Агееў, Наталля Мацкевіч і Яўгенія Парашчанка
У намінацыі «Праваабронца года-2023» перамаглі намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Алег Агееў і адвакатка Наталля Мацкевіч.
Жураналістам года стаў палітзняволены Аляксандр Манцэвіч – галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты». Нядаўна Аляксандру прысудзілі чатыры гады калоніі.
У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» лаўрэатам стала Служба эвакуацыі «BYSOL».
«Прыёмны такі ўзровень ацэнкі і прызнання нашай працы. Гэта вельмі натхняе працягваць займацца тым, чым мы займаліся гэтыя тры гады. Гэта ацэнка не толькі нашай працы, але і ўсёй каманды BYSOL. Ацэнка ўсім, хто дапамагае людзям. Шчыра дзякую!» – адзначыў прадстаўнік арганізацыі.
У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023» пераможцай стала палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк.