Абвешчаныя лаўрэаты Прэміі Гедройця 2023

Лаўрэатамі прэміі Гедройця 2023 сталі Ганна Кандрацюк, Сцяпан Стурэйка і Сяргей Лескець, піша @PENBelarus.


Premija imia Hiedrojcia

І месца «за добра дакументаваны цуд шматгалосся беларускага памежжа» заняла кніга Ганны Кандрацюк «У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы». (Праграмная рада тыднёвіка «Ніва», 2022)

ІІ месца «за найлепшую мастацкую актуалізацыю праблемы культурнай спадчыны» атрымала кніга Сцяпана Стурэйкі «Пасажыры карабля Тэсэя». (Янушкевіч, Мінск, 2022)

ІІІ месца — у кнігі Сяргея Лескеця «Шэпт». Вільма / Выд-ц Р.Цымбераў, Мінск, 2022"за адкрыццё магіі слова, якое змяняе рэчаіснасць"

Cёлета ў склад журы ўвайшлі: літаратуразнаўца, крытык Сяргей Кавалёў; літаратар, крытык Ціхан Чарнякевіч; кандыдат філалагічных навук, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Катажына Дрозд-Урбаньска; паэт, перакладчык, эсэіст і выкладчык літаратуры Андрэй Хадановіч.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2022 годзе.