Літаратурны музей запрашае адзначыць Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

Сёння спаўняецца 131 год з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае адзначыць свята разам.


lh4a23a2ikmusp9c2avgh1lqnlfndcw7.jpg

Вось якая праграма прапануецца:

12.00 — ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (каля Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь);

18.30 — прэзентацыя мастацка-дакументальнай выставы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «КП 2022» (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а);

19.00 — імпрэза «Музыка жыцця» з удзелам салістаў «Класік-Авангард» пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а). Прагучаць творы Баха, Моцарта, Шапэна, Мендэльсона, Маснэ, Агінскага, Глінкі, Шашына і Рак-Міхайлоўскага. А таксама інструментальныя апрацоўкі песень, дарагіх сэрцу паэта.

Уваход у музей і на імпрэзы вольны!

Адрас музея: Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.