Літаратурныя сустрэчы пад тэматычнай назвай “Званы”, прысвечаныя 55-годдзю з Дня нараджэння Анатоля Сыса, адбудуцца на Гомельшчыне:
15 кастрычніка ў г. Ветцы (САШ №1 імя А.А. Грамыкі, пачатак а 13.30), 17 кастрычніка (Гімназія г. Веткі, пачатак у 13.00), а таксама ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны (20 кастрычніка, пачатак – 15.55).
У сустрэчах прымуць удзел сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Ларыса Раманава, Генадзь Лапацін.
Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.