Новы сінгл Bigi – Litary
Bigi – псеўданім гомельскага музыкі, пад якім ён добра вядомы ў творчым асяродку горада над Сожам і па-за яго межамі. У розныя гады – гітарыст і кампазітар металічных гуртоў Tarantul, Samadhi Boom, Copyright і Ivorygod. Працуе як ды-джэй, мае дзесяткі клубных выступаў, рэміксаў і альбом электроннай музыкі A dozen steps to freedom.
У сеціве даступны для праслухоўвання і спампоўвання дэбютны ЕР Quadromania. Складзены з трох трэкаў міньон прадстаўляе лірычны бок творчасці гамельчука. Quadromania – цалкам лагічная шыльда, як для міні-альбома, напісанага на словы свайго суседа, Алеся Плоткі (aka Baisan). Месца, з якога паходзяць хлопцы, мае ў народзе простую назву, – “квадрат”, таму хлопцам не выпадала шукаць іншую назву, а трэба было проста зафіксаваць рэспект да роднай вуліцы Косарава.
Увосень 2014 у складзе фармацыі “Запрещённые звукачи” запісаў аудыё-адказ спявачцы Бьянке на песню «Звук г*вно». Трэк стаў застольным гімнам “прафсаюзу” гукарэжысёраў і супрацоўнікаў сцэны а відэакліп падняў на вушы Гомельшчыну (чытаць падрабязную хроніку). Новая песня дададзеная да ранейшых беларускамоўных трэкаў, якія з часам сабяруцца ў поўнафарматны альбом. Праслухаць усе разам можна на Soundcloud: