• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.03.2017 | Грамадства Гісторыя

«Людзі выходзяць, бо адчуваюць праўдзівасьць менавіта гэтага Дня Незалежнасьці — 25 сакавіка»

rada_bnr

Як гістарычна мяняліся сэнс і фармат сьвяткаваньня Дня Волі? Чым сёньня зьяўляецца 25 сакавіка — сьвятам альбо падставай для акцыі пратэсту? Наколькі актуальныя ў наш час гістарычныя ідэалы і прынцыпы Беларускай Народнай Рэспублікі?

На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць Сяргей Харэўскі і Сяргей Дубавец. Вядзе перадачу Віталь Цыганкоў.

Цыганкоў: Як мяняўся сэнс і фармат адзначэньня Дня Волі? Але для пачатку давайце ўзгадаем гісторыю. Калі ўпершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі адзначалася дата 25 Сакавіка?

Дубавец: Я думаю, гэта было ў 1981 годзе, калі тагачасная першая нефармальная беларуская суполка — «Майстроўня» — выехала на 25 сакавіка проста ў лес. Мы вывесілі там бел-чырвона-белы сьцяг і сьпявалі нацыянальныя гімны. Пасьля гэтага мы адзначалі 25 сакавіка рэгулярна.

Першы выхад публічны адбыўся ў 1989 годзе. Гэта быў монавыступ, калі мастак Алесь Пушкін выйшаў на праспэкт, сабралася шмат міліцыі і гледачоў, яго скруцілі, і тут ужо прагучаў момант пратэсту.

У пачатку 90-х сьвята адзначалася фактычна на афіцыйным, дзяржаўным узроўні. У 1993 годзе на сцэне Дзяржаўнай філярмоніі ў Менску стаялі тагачасны кіраўнік дзяржавы Станіслаў Шушкевіч і — што вельмі сымбалічна — Старшыня Рады БНР Язэп Сажыч.

Пасьля 1994 Дзень Волі стаў чыста пратэстнай акцыяй, хаця ўсім хацелася бачыць у ім сьвята. Былі брутальныя разгоны, арыштоўвалі па 500 чалавек, ад удзельнікаў да журналістаў і дыпляматаў. Такі характар гэтага адзначэньня захоўваецца па сёньня.

Харэўскі: Натуральна, для мяне 25 сакавіка — гэта найперш сьвята. Я памятаю адзначэньне Дня Волі ў 1991-м, гэта былі апошнія савецкія месяцы. Тады ў Купалаўскім парку сабраліся людзі, як сёньня памятаю, Зянон Пазьняк з букецікам фіялак. Была расьцяжка, якую лацінкай напісаў Гэнік Лойка: «Biełaruś savieckaja — Biełaruś biaz budučyni», што мяне вельмі моцна тады ўразіла. Быў сьвяточны ўзьнёслы настрой, усе ўсьміхаліся, нават Зянон Станіслававіч, усе неяк ганарыліся, што прыйшлі сюды. Акрамя гэтага, адбываліся і ўрачыстыя камэрныя акадэміі, вечары, у мастацкіх майстэрнях.

Я лічу, што гэта найперш сьвята, яму 99 гадоў. Таму для мяне найперш важны гэты момант — сьвяткаваньня. Другі аспэкт — акадэмічны. Колькі б гадоў ні прайшло, варта нагадваць, у якіх умовах Беларусь здабыла сабе незалежнасьць, і цікавасьць да гэтага не зьнікае. За гэтыя гады мы значна больш сталі ведаць пра акалічнасьці ўтварэньня БНР. Таму я лічу, што гэтыя два складнікі — сьвяточны і акадэмічны — павінны прысутнічаць найперш.

Цыганкоў: Чаму для тых людзей, якія штогод выходзяць на вуліцы 25 сакавіка, гэта дзень застаецца такім важным? Чаму людзі сярод іншых лёзунгаў крычаць «Жыве Беларусь» і «Незалежнасьць»? Ці азначае гэта, што зь незалежнасьцю па-ранейшаму ёсьць праблемы, што яна пад пагрозай?

Дубавец: Гэта сьвята, якое мае вялікае сымбалічнае значэньне. Сымбалічнасьць найперш у тым, што нацыя здабыла сваю дзяржаву. Для параўнаньня вазьміце якое іншае дзяржаўнае беларускае ўтварэньне — БССР альбо цяперашнюю РБ зь яе незразумелым днём незалежнасьці, які б адзначаўся, нягледзячы ні на што, нефармальна, людзьмі. Такога ніколі не было.

А 25 сакавіка адзначалася людзьмі заўсёды — падпольна, пратэстна — у любым фармаце. Гэта быў і ёсьць кліч душы людзей і прызнаньне імі гэтага сымбалю незалежнасьці. Таму і сёньня людзі адчуваюць праўдзівасьць менавіта гэтага Дня Незалежнасьці. А не, напрыклад, 3 ліпеня, дня вызваленьня Менску. Я думаю, менавіта гэта іх выводзіць.

Ну і, зразумела, ёсьць трывога за незалежнасьць цяперашнюю, бо мы бачым цалкам незразумелую гібрыдную палітыку, гульню з гэтым тэрмінам. Гульню з самой незалежнасьцю, уключэньне Беларусі ў розныя незразумелыя саюзы з Расеяй і Казахстанам.

Цыганкоў: Ці застаюцца і да сёньня актуальнымі некаторыя канкрэтныя ідэі і прынцыпы БНР? Ці гэта проста сымбаль менавіта здабыцьця незалежнасьці? Бо на той момант гэтыя прынцыпы былі вельмі сацыялістычнымі, левымі, што на сёньня, магчыма, выглядае ня вельмі сучасным?

Харэўскі: Вядома, з аднаго боку гэта найперш сымбаль. Нагадаю, што якраз сто гадоў таму, у гэтыя велікодныя дні, быў створаны і ўзьняты бел-чырвона-белы сьцяг. Людзі, якія 30 гадоў ходзяць з гэтым сьцягам, пра які ніхто ня ведаў у савецкі час, — для іх гэта ўжо ня толькі сымбаль, але і рухавік самаідэнтыфікацыі, самавызначэньня.

Што да «сацыялістычнасьці» ідэяў БНР. У канкрэтным беларускім сёньняшнім кантэксьце патэнцыял гэтых ідэяў далёка ня вычарпаны. У нас да сёньня людзі ня маюць зямлі, у народу няма права ўласнасьці на зямлю, як і тады. Існуюць новыя паны ў выглядзе дырэктараў агракамбінатаў — а людзі як ня мелі ўласнасьці, сродкаў вытворчасьці, так і ня маюць. Як ні парадаксальна, у гэтай так званай сацыяльна арыентаванай дзяржаве тыя лёзунгі і ідэі, якія былі актуальныя 99 гадоў таму, — актуальныя і да сёньня.

Дубавец: Варта ўзгадаць і аграмадны патэнцыял беларушчыны, які несла БНР, адраджэньне старадаўняй культуры, традыцыяў. Што зьнікла ў працэсе пераўтварэньня сьвята ў пратэст — зьнікла песьня. Калі б гэтыя 10 ці 50 тысячаў, якія часам выходзяць 25 сакавіка, усе засьпявалі беларускі гімн — гэта вельмі моцна памнажала б сілу гэтага маршу і пратэсту.

Раней падчас сьвяткаваньня 25 сакавіка заўсёды гучала песьня. За гады Лукашэнкі гэта зьнікла, мы выходзім і проста гадзіну крычым «Жыве Беларусь». І мы адчуваем, што ў фармаце такога крычаньня чагосьці бракуе. Павінна быць штосьці больш натхняльнае, больш выразнае — павінна быць песьня.

Віталь Цыганкоў, svaboda.org

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Зрабілі для вас падборку календароў па-беларуску на 2024 год ад беларускіх мастакоў і дызайнераў, каб вы маглі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?

Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. 1 студзеня сканчваецца ягоны працоўны кантракт, піша «Мова Гомель». ...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Рэлігія

Што рабіць у Піліпаўскі пост

Піліпаўка — Піліпаўскі (Калядны) пост, адзін з чатырох асноўных пастоў у праваслаўных вернікаў. Пачынаецца ён 28 лістапада...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму

23 лістапада адзначаецца 105-годдзе ўтварэння Літоўскай арміі. І гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    Культура Грамадства
    Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?
    Культура Гісторыя Рэлігія
    Што рабіць у Піліпаўскі пост
    Гісторыя
    Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму
    Грамадства Гісторыя Хрусь і папалам
    Беларусы — частка «трыадзінага народу»?! Новы выпуск відэапраекта «Хрусь і папалам»
    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Музыка
    Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»
    Гісторыя Вандруем разам
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Гісторыя
    Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла

Афіша

  • 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 06.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 06.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 06.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 06.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 06.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 06.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 06.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип