• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.03.2017 | Літаратура

Люстраны маркетынг ці Што такое краудфандынг з пункту гледжання Алісы з Краіны Цудаў

Учора я даведалася, што мой краўдфандынг паспяхова скончыўся і я сабрала дастаткова замоваў і сродкаў на выданне кнігі. Гэтая кампанія была вельмі няпростая. І я некалькі разоў вырашала: усё, больш ніякіх краўдфандынгаў. Але раптам пляснула сябе па ілбе і зразумела, чаму ідэя народнага фінансавання для мяне такая прыцягальная. Гэта ж цалкам мая гісторыя, і як уласціва пазалюстраной Аліцыі, я спачатку раздаю кнігу, а потым яе друкую.  Па вялікім рахунку, у гэтым і заключаецца сутнасць краўдфандынгу.

alisa_kniha2На жаль, большасць пакуль што ўспрымае такі спосаб рэалізацыі некамерцыйных праектаў, як хіпоўскае “асканне” грошай. І з-за гэтага ўся справа пераўтвараецца ў пакуты для аўтара праекта. Мабыць, гэта залежыць яшчэ і ад таго, як і кім сам аўтар сябе адчувае ў праекце. Ці ўсведамляе ён каштоўнасць свайго прадукта, ці адчувае ўпэўненасць. Думаю, што гэты псіхалагічны момант вельмі важны для поспеху справы. Насамрэч, вы даеце аўтару не міласціну, а падушку бяспекі, паказваеце, што вы гатовыя набыць яго твор – не словамі, а справай. Гэта вельмі цывілізаваны спосаб здзейсніць тое, што патрэбна людзям, але на што ў аўтара, які не бізнесмен, не інвестар, не выдавец, па-просту нямя грошай.

Тыя, хто, нягледзячы на стэрэатыпны погляд, ўсё ж такі вырашыў падтрымаць нейкі праект, адчуваюць на сябе ўздзеянне пазытыўных вібрацыяў агульнай справы, а таксама такога кшталту адносіны, дзе ты не безыменны пакупнік, які атрымлівае прадукт ад касіркі, а чалавек, які кантактуе непасрэдна з аўтарам і вельмі важны для апошняга.

Быць спонсарам, значыць, адчуць сабе часткай добрай справы. Нават калі ўнёсак удзельніка невялікі, аўтары краўдпраекта будуць вельмі ўдзячныя, яны звычайна на руках носяць кожнага спонсара, гатовыя падарыць яму не толькі сам прадукт, але многа ўвагі і шчырую падзяку.

А што такое краўдфандынг менавіта ў галіне літаратуры і што ён значыць для пісьменніка… На маю думку, гэта рэч, якая цалкам адпавядае сучаснаснай сітуацыі ў літаратуры. Пісьменнік сёння – гэта чалавек, якому, з аднаго боку цяжка з-за канкурэнцыі, асабліва з боку рускамоўнага суседняга рынку, але з іншага боку – яго адносіны з чытачом цяпер цалкам у ягоных руках і, калі ён сапраўды таленавіты, працавіты, не сквапны да сваіх тэкстаў і мае магчымасць прынамсі весці старонку ў facebook, то рана ці позна вакол яго створыцца пэўнае кола чытачоў.

Краўдфандынг дапамагае пісьменніку распавесці пра кнігу, прыцягнуць да яе ўвагу і, нарэшце, знайсці сродкі на друк і пры гэтым застацца незалежным – не мець патрэбы ўвоходзіць у нейкія саюзы і суполкі, не залежыць ад меркаваньня выдаўца або ад таго, ці ёсць сродкі на друк кнігі сёння, а, галоўнае, пісаць тое, што яго турбуе і кранае яго чытачоў.

Прыклады Андруся Горвата, Сашы Раманавай, “Гэта Беларусь, дзетка!” ды іншых шматлікіх паспяховых літаратурных праектаў гэта добра люструюць. А калі глядзець на ўсе кампаніі агулам, ведаеце, што ў іх самае каштоўнае – яны пашыраюць аўдыторыю чытачоў менавіта беларускай літаратуры, яны прывабліваюць тых, хто не цікавіўся кнігамі беларускіх аўтараў раней, звычайна праз школьныя штампы, што белліт – гэта сум, вёска і вайна. Гэта адбываецца таму, што аўтары прыкладаюць усе магчымыя і немагчымыя намаганні, каб выйсці да людзей і прапанаваць ім сваю творчасьць, яны самі граюць ролю прадусараў сваіх твораў, яны працуюць з аўдыторыяй, больш даведваюцца пра яе – і аўдыторыя часам адказвае ўзаемнай увагай. Ці не гэта тое, пра што дбаюць зараз сучасныя аўтары?

Белліт апошнім часам “трошкі” змяніўся. І кнігі, якія 5 год таму яшчэ шукалі днём з агнём, нарэшце зьявіліся. Іх багата, яны ў розных жанрах, але, здаецца, прапанова пайшла перад попытам. Цяпер трэба шукаць спажывальнікаў. І, ясная справа, што крок павінен зрабіць сам аўтар, і гэтую рэч можа вырашыць у тым ліку спроба знайсці народную падтрымку на адной з беларускіх пляцовак. Спадзяюся, што калі кніжных праектаў стане больш, людзі па-іншаму будуць ставіцца і да самой зьявы народнага фінансавання і да беларускай літаратуры.

Аліса Бізяева

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип