Максім Танк. Як галодны паэт стаў босам БССР?

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

Максім Танк — рамантык, рэвалюцыянер, камуніст, партыёт, партыйны бос? Ці — усё адразу? За што сядзеў на Лукаішках? Ці сапраўды гуляў у більярд з шэфам МГБ? Навошта ратаваў Арсенневу і Зянона Пазняка? Як Танка хацелі забіць у 1937 годзе і калі ён пра гэта даведаўся? Урэшце, як пражыць шчаслівае жыццё ў нешчаслівыя часы? Адказы на пытанні — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.