• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.07.2016 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Культура на галоўнай Разам да справы!

Маладзечанская моладзевая сталіца: як гэта магчыма?!

Стварэнне спрыяльнага клімату для самарэалізацыі маладых беларусаў з ініцыятывы кампаніі “Будзьма беларусамі!” абмяркоўвалі ў Маладзечна.

http://budzma.by/wp-content/gallery/maladzechna/971.jpg

Наколькі Маладзечна – горад для моладзі?

Маладых людзей тут ні многа, ні мала – 26%! Мадэратар, журналістка і вядучая курсаў “МоваНанова” ў Маладзечна Наталля Тур пачала размову з прэзентацыі пра тое, чым можа заняць сябе гэтая частка насельніцтва ў горадзе. Апроч школ, гімназій, установаў культуры і спорту тут даволі неблагая, як на 120-тысячны горад, колькасць і нефармальных ініцыятываў. “МоваНанова”, “Мазгабойня”, “Розум-шоў”, клуб творчасці «Дыялог +», клуб “Кола”, “Жывая бібліятэка” ды іншыя.

Наколькі сама моладзь актыўна карыстаецца існуючымі магчымасцямі ды стварае новыя падзеі?

“Апошнім часам сапраўды назіраецца пэўны выбух, – пачынае размову педагог, журналістка і проста крэатыўная дзяўчына Вольга Трубач.

Яна жыве ў горадзе трэці год і за гэты час паспела спрычыніцца да з’яўлення гісторыка-этнаграфічнага клуба “Кола” ды серыі гульняў “Тутэйшыя квэсты”.

“Мы арганізоўвалі дударскія вечарыны. Для Маладзечна гэта была падзея. Калі з’явіўся ўваходны квіток, іх папулярнасць знізілася, – распавядае Вольга. – Наогул цікавасць да гэтага ёсць: не проста да самой культуры, але і да формы падачы. Гэта праводзілася ў бары, у нефармальнай абстаноўцы”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/maladzechna/989.jpg

Пасля ўдалых вячорак, якія ладзіў краязнаўца і сябра Студэнцкага этнаграфічнага таварыства  Цімох Акудовіч, адзін аднаго знайшлі людзі, што цікавяцца этна. Цяпер у Маладзечна ёсць клуб “Кола”. Ягоныя прыхільнікі вывучаюць строі, праводзяць святы і абрады. Карыстаючыся момантам, Вольга зрабіла рэкламу: запрасіла ўсіх прысутных на бліжэйшыя велашпацыры па Маладзечанскім раёне, якія таксама ладзяць сябры клуба.

Гісторыя з’яўлення мясцовага фестываля “Час жыць!” проста фантастычная! Яе расказала кіраўніца моладзевага клуба творчасці «Дыялог +» Марына Валасковіч.

“У моладзі, не толькі ў Маладзечна, актыўна загучала тэма суіцыду як спосабу вырашэння праблем, – гаворыць спадарыня Марына. – Калі я выйшла з дэкрэтнага адпачынку, то ўбачыла, як за 3 гады змянілася светаадчуванне моладзевай аўдыторыі. Калі раней да нас у клуб прыходзілі па камунікацыю, то цяпер з думкамі пра роспач. З аднаго боку было страшна, з іншага, я разумела: калі яны прыйшлі да нас, то мы павінны на гэта адказаць”.

Дзяўчына прынесла вершы, хлопец прынёс апавяданне, нехта іншы прынёс сцэнар пантамімы. Так сабралося вельмі шмат творчых выказванняў пра жыццё. Пакідаць такое багацце толькі ў межах клуба было проста недаравальна! Назва прыйшла сама па сабе.

Сёлета ў Маладзечна адбыўся ўжо пяты фестываль “Час жыць!”. Цяпер арганізатары атрымалі запрашэнне правесці яго ў сталіцы.

Марына Валасковіч прынесла з сабой статуэтку, якую атрымалі ўдзельнікі апошняга фэсту. З металічнага ліста выразаны чалавек, які быццам бы вырываецца на свабоду. Сувенір тут жа адправіўся да кампаніі “Будзьма беларусамі!” у знак запачаткавагана сяброўства і супрацоўніцтва.

Тым часам у залі спее незадаволенасць ды сур’ёзныя пытанні пра праблемы…

http://budzma.by/wp-content/gallery/maladzechna/973.jpg

“Трэба нешта рабіць, каб мне было што тут рабіць!”

Увага вядучай скіроўваецца да аўдыторыі і тут на паверхню выходзіць процьма незадаволенасці.

“Я сама з Віцебска. Калі сюды прыехала, я была ў трансе. Культурная сталіца Беларусі? Не! – выпаліла мілая ўдзельніца клуба “Кола” Алена.- Месцы ёсць, кавярні ёсць – людзей няма. Канцэрт “БГ” не адбыўся, бо не ракупілі квіткі, затое на фестывалі шансону ўвесь горад! Я зразумела, трэба нешта рабіць, каб мне было што тут рабіць!..”

“Я скончыла ўніверсітэт і вярнулася. Я была ў шоку, што тут, аказваецца, ёсць цікавыя людзі! Калі я вучылася ў школе, я пра іх не ведала. Адчуванне, што тут працуе толькі “сарафаннае” радыё і тое толькі ў маленькі колах, – гаворыць заснавальніца “Лабараторыі руху” Вікторыя. – Да мяне на заняткі па кантактнай імправізацыі прыйшоў хлопец. Два разы пабыў і знік. Я была ўпэўнена, што яны ў сядзяць па кавярнях, але іх і там няма…”

“Больш за тое, іх няма і на спартовых пляцоўках. Алімпійскі чэмпіён не сабраў групу жадаючых трэніравацца” – падтаквае вядучая Наталля Тур.

http://budzma.by/wp-content/gallery/maladzechna/978.jpg

Спікеры – віцебскі каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзімір Булаўскі, дырэктар бабруйскага тайм-клуба “13:87” Наталля Халанская ды тэхнічны дырэктар магілёўскага “Цэнтра гарадскіх ініцыятываў”  Аляксандр Лазараў – спрабуюць парыраваць. Аргументы пра тое, што аўдыторыю варта дзяліць на драбнейшыя сегменты і дасканала вывучаць патрэбы кожнага з іх, а пры перамовах з уладальнікамі інфапляцовак думаць і пра інтарэсы таго боку, здаецца, не знаходзяць водгуку. Недахоп публічных абмеркаванняў актуальных тэмаў відавочны: плынь разрозненых выказванняў не спыняецца.

“Я пачала рабіць “Жывую бібліятэку”. Аказалася, так складана дамовіцца з сайтамі, каб яны размесцілі тваю аб’яву не за грошы…” – паскардзілася актывістка Юлія.

“Праблема ў Мінску! Усе едуць адпачываць за 65 кіламетраў!”, – выкрыквае спадар, які ўвесь час стаяў на ўваходзе.

У канструктыўнае рэчышча размову скіроўвае Уладзімір Булаўскі:

“Калегі, я бачу тут пачатак для будучага клуба арганізатараў”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/maladzechna/2606.jpg

“Калі вас сабраць у адным горадзе, будзе ідэальны горад для моладзі”.

Прысутныя з вялікай цікавасцю выслухоўваюць прэзентацыі запрошаных выступоўцаў пра “кухню” культурных падзей і прастор у Віцебску, Бабруйску і Магілёве.

Уладзімір Булаўскі расказаў пра вопыт школы мэнаджэраў у Віцебску. Цяпер горад мае цэлую супольнасць прафесійных арганізатараў, здольных дамаўляцца ды супрацоўнічаць у самых розных мерапрыемствах.

Наталля Халанская падзялілася досведам памылак і поспехаў свайго малога бізнэсу  – тайм-клуба “13:87”.

“Бабруйск – самы круты горад! Мінск павінен ехаць да нас! Што я для гэтага раблю? Сядаю і пішу: “Давайце-ка да нас!”, – тлумачыць сваё стаўленне да працы Наталля.

http://budzma.by/wp-content/gallery/maladzechna/2640.jpg

“Цэнтр гарадскіх ініцыятываў” у Магілёве шыкоўна ўмее знаходзіць агульную мову з мясцовымі ўладамі, бізнэсам, жыхарамі і разрозненымі актывістамі. Аляксандр Лазараў расказаў пра арганізацыю гучнага івэнта “Дранік-фэст” ды іншых удалых праектаў.

У канцы на просьбу вядучай у размову ўключаецца галоўны спецыяліст па працы з моладдзю аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Феліксаўна Даўбенка. Яна прыйшла на ток-шоў не столькі па службе, колькі з асабістага жадання.

“Тое, што я пачула ад гасцей – мая старая мара. Калі вас сабраць у адным горадзе – гэта буде ідэальны горад для моладзі, – прызнаецца Валянціна Феліксаўна. – У нас вельмі шмат ініцыятыўных людзей. Праблема ў там, што няма сацыяльнага партнёрства. У нас у Маладзечна часта бывае так: ноччу асяніла, на раніцу прыйшоў да Валянціны Феліксаўны, каб яна зрабіла. Прабачце, я не магу. Ёсць планы і правілы”.

Карацей, 2,5 гадзіны жывой гутаркі, адкрытасць уладаў ды запаленыя вочы творчых месцічаў – удзельнікі ток-шоў дамовіліся пра Кірмаш ідэй і праектаў для моладзі Маладзечна.

 

Хрысціна Марчук, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна да 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Штодзень». ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр Беларусы свету

«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава апублікавала верш на сваёй старонцы ў Фэйсбук, распавёўшы, што паслужыла нагодаю для напісання гэтага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну

У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе. З 1987 года грамадская арганізацыя займаецца развіццём і прасоўваннем...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў
    Грамадства Тэатр Беларусы свету
    «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай
    Грамадства Літаратура
    «На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай
    Грамадства
    Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну
    Грамадства Мастацтва
    Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску
    Грамадства Літаратура
    Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску
    Грамадства Тэатр
    «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    Гатуем з «Будзьма!»
    Халадзец: як страва вікінгаў стала беларускай. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства «Музыка»
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип