Выйшаў новы эпізод праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст-пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Кірыла Стаселькі. Новы выпуск называецца «Сцяна Брафстура», яго агучылі купалаўцы Крысціна Дробыш, Андрэй Дробыш, Міхась Зуй.
«Ён быў перакананы, што ні ў чым не вінаваты. Ды і ніхто іншы яго не вінаваціў. Ніхто іншы не ведаў пра яго ўчынак і ніколі б не даведаўся. Але ці сапраўды ў такім разе невінаватаму магчыма застацца беспакараным?», — такімі словамі анансуюць стваральнікі новы рэліз.
Праслухаць новы эпізод можна на любой з папулярных платформ для падкастаў.