12 кастрычніка ў Менску на выставе “Мацярынства і дзяцінства” адкрыўся невялічкі басейн. А плавала там адна знакамітая карова! У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” тэатрык лялек “Лямцавая батлейка” паказаў спектакль “Мама Му ў басейне!” паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (пераклад Надзеі Кандрусевіч, выдавецтва “Логвінаў”).
На выступ сабраліся дзеткі розных узростаў са сваімі бацькамі. Перад спектаклем падчас моўнай віктарыны усе паўтарылі беларускія словы. Потым пачалося неверагоднае! Карова Мама Му хацела плаваць у басейне, катацца з горкі і нават атрымаць медаль. А яе лепшы сябар Крумкач быў не рады гэтым ідэям. Хто ўмее плаваць як сабачкі, як рабіць размінку, што значыць правільна заўзець – пра гэта даведаліся маленькія гледачы і некаторыя дарослыя.
Смех, апладысменты і радасць – вось чым скончыўся спектакль. А гледачы атрымалі цудоўнейшыя падаруначкі – паштовачкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбываўся выступ.
Да пабачэння! Да новых сустрэч! Чытайце кніжкі на роднай мове!
Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му, у выкананні “Лямцавай батлейкі” прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню [email protected], і ваш зварот не застанецца без увагі.
Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Віцебск, Гродна, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.
Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.