Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч, асуджаны на 10 сутак, трапіў у шпіталь

Асуджаны 24 чэрвеня на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за рэпост у Facebook «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Мікола Маркевіч адбыў пакаранне не поўнасцю. Па інфармацыі тэлеграм-канала «Право имеют», за суткі да заканчэння арышту ён патрапіў у лякарню. Па стане на 5 ліпеня ён яшчэ быў у шпіталі. Падрабязнасці пакуль невядомыя.


nllf0iwpfa8mav0gl6lvr3424oj32uul.jpg

Мікола Маркевіч — былы «дэпутат незалежнасці», у 90-х быў заснавальнікам і галоўным рэдактарам газеты «Пагоня». Быў удзельнікам галадоўкі дэпутатаў Вярхоўнага Савета ў 1995 годзе. У 2002 годзе быў асуджаны на два гады абмежавання волі за паклёп на прэзідэнта краіны. Цяпер займаецца пасажырскімі перавозкамі ў фірме «Клас-Тур».

Чытайце яшчэ: Праз дваццаць гадоў: Як судзілі журналістаў «Пагоні»