• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.03.2019 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Марына Штрахава: “Беларусам патрэбная культура камунікацыі”

Ці трэба актыўным людзям, што маюць безліч справаў і планаў, сустракацца, каб проста… пагутарыць і пазнаёміцца? Дзе мяжа паміж “гаварыльняй” і неабходнай працоўнай камунікацыяй? Адказы дае арганізатарка сустрэчаў Minsk Change Makers Марына Штрахава.

Марына Штрахава

Марына Штрахава

“Мы зладзілі Minsk Change Makers у фармаце сустрэчаў абсалютна розных актыўных людзей, прадстаўнікоў ініцыятываў, каб яны маглі пазнаёміцца, абмяняцца досведам, наладзіць камунікацыю і супрацу”, – кажа Марына. Гучыць выдатна: нарэшце ў Мінску ёсць “месца сілы” для сустрэчаў і пошуку партнёраў па грамадскіх актыўнасцях.

Разам з тым з якімі цяжкасцямі сутыкнуліся арганізатары пасля амаль года працы? Адкуль наогул узяўся такі фармат? Як перамагчы ген “закрытасці” і “падазронасці” беларусаў, навучыцца размаўляць і працаваць з незнаёмымі людзьмі? Тлумачыць Марына Штрахава.

 

“Мінск у фокусе, але пашпарты з прапіскай не правяраем”

– Для пачатку скажыце, вашы сустрэчы тычацца адно Мінска і мінчукоў?

– Фармальна – так. Мы працуем для Мінска. Але мы ніколі нікога не абмяжоўвалі і на ўваходзе пашпарты з прапіскамі не правяраем. Хутчэй такім чынам мы ставілі планку. Нашы сустрэчы – для актыўных людзей, якія хочуць нешта рабіць з горадам і для горада, а таксама шукаюць падобных да сябе. У гэтым сэнсе мы стваралі адкрытую прастору, хай і з яскравым фокусам на Мінску, што вынікае нават з назвы.

– Сустрэчы даволі інтэнсіўна праходзілі ў мінулым годзе, а што цяпер?

– Летась быў адзін фармат, цяпер мы яго скарэктавалі, сустрэчы працягваюцца. Пачалося ўсё ўлетку 2018-га, здаецца, 26 ліпеня. Тады мы планавалі сустракацца раз на два тыдні. Цяпер – раз на месяц. Сам фармат узяўся з Кіева. Там у 2014–2015 гадах пасля Майдану запусцілі пляцоўку для кіеўскіх актывістаў: месца збору, дзе можна было б сустрэцца, расказаць пра сябе, перазнаёміцца. Гэта быў добры момант, калі новыя людзі прыйшлі  ва ўладу, час зменаў.

Тады я праходзіла стажыроўку ў Кіеве, выпадкова трапіла на такую сустрэчу. Спадабалася. У Мінску распавяла сябрам і знаёмым, мы пачалі працаваць у падобным фармаце. Нашымі пляцоўкамі былі Галерэя “Ў”, “Корпус”, рэстаран Beetlejuice – без прывязкі да аднаго месца.

Minsk Change Makers #6

Minsk Change Makers #6

 

“Гэта не “свабодны мікрафон” – ёсць абмежаванне ў 3 хвіліны!”

– Шмат людзей прыходзіла?

– Былі сустрэчы і пад 80 чалавек, былі па 20-30. Цяжкавата было з падрыхтоўкай кожнай сустрэчы: пошук памяшкання, інфармаванне людзей, а ў кожнага ж свае справы. У пэўны момант мы зразумелі, што наш фармат апярэджвае час, натуральны рух і хаду падзеяў. Напрыклад, мы адчулі, што сустракацца раз на два тыдні – гэта занадта часта. І для арганізатараў, і для ўдзельнікаў: усе занятыя!

– Колькі ўсяго прайшло сустрэчаў у мінулым годзе?

– У канцы 2018-га ў нас адбылася 9-я сустрэча, але рэальна – 10-я. Чаму? Бо самую першую сустрэчу, пілотную, мы не нумаравалі – сустрэча № 0, у фармаце эксперыменту. Вясной наша актыўнасць перазапусцілася. Цяпер сустракаемся кожны першы аўторак месяца.

Наша сталая пляцоўка на сёння – гэта “Корпус”. Змяніўся трохі і сам фармат. Кожная сустрэча цяпер мае сваю тэму, а таксама пяць спікераў. Гэта патрэбна, каб патэнцыйны ўдзельнік ведаў, куды менавіта ідзе, каго пачуе, наколькі яму гэта цікава.

 Minsk Change Makers #9

Minsk Change Makers #9

– Кожны з пяці спікераў чытае лекцыю?

– Вельмі коратка і сцісла: хутчэй не лекцыя, а тэзісны аповед пра сваю актыўнасць. Глядзіце, у нас такі графік: 19.00 – уводнае слова, з 19.30 да 20.00 – выступы пяці спікераў па пяць хвілін, аповеды пра сябе. Спікерам можна задаваць пытанні, кожны з прысутных таксама можа выступіць. Адно што гэта не “свабодны мікрафон” – ёсць абмежаванне ў тры хвіліны. Ну і далей нефармальная камунікацыя, без мадэрацыі. Гэта сапраўды крутая нагода проста паразмаўляць і пашырыць сетку стасункаў.

 

“Беларусы больш закрытыя за ўкраінцаў”

– Хутка год, як праходзяць сустрэчы. Падзеліцеся нейкімі высновамі, назіраннямі?

– Асноўная выснова – прыспешванне часу з нашага боку. Канечне, мы разумелі, што беларусы ў плане камунікацыі адрозніваюцца ад украінцаў. Ёсць жа стэрэатып, маўляў, беларусы больш закрытыя за ўкраінцаў…

– Спраўдзіўся стэрэатып?

– Так, усё гэта вылезла! Нашым людзям вельмі складана так вось узяць і падысці да іншага чалавека, а гэта замінае далейшаму развіццю, на жаль. Па колькасці, зрэшты, мы атрымалі тое, што хацелі. Прыходзіла ў сярэднім 40-50 чалавек – гэта норма. Калі ж прыходзіць больш – наогул вельмі дынамічна атрымліваецца, усё набірае абароты!

Таксама мы адчулі, што людзям быў не зусім зразумелы фармат. Што такое Networking? Для чаго? Што з гэтага можна займець? Раней мы чулі, што актывістам патрэбная пляцоўка, патрэбныя знаёмствы, таму чакалі вялікага попыту. Пасля тыя ж людзі казалі пра сваё неразуменне… Нават крыўдна было. Блін, мы ж адказваем на патрэбы грамадства! Гэта ж публічная рыторыка – тое, чаго нам не хапае.

 

“Альтэрнатыва – ціхенечка сядзець кожнаму ў сваёй тэме…”

– Самі вы не расчараваліся?

– Вядома, не. Проста нейкія з нашых чаканняў спраўдзіліся, нейкія не – гэта жыццё, рэальнасць, якую мы праверылі практыкай. Тое, што мы працягваем, сведчыць: нягледзячы на складанасці, мы надалей бачым сэнс і патрэбу ў сустрэчах. Беларусам патрэбная культура камунікацыі, мы працуем над гэтым.

Minsk Change Makers #7

Minsk Change Makers #7

– Ёсць яшчэ адзін стэрэатып: маўляў, навошта ладзіць сустрэчы-“гаварыльні”? Менш словаў, больш працы! Што пра гэта думаеце?

– Гэта акурат адзін з самых папулярных матываў у плане крытыкі. Але ўсё проста: калі сустракаюцца малазнаёмыя людзі, нешта абмяркоўваюць і дамаўляюцца, у іх з’яўляецца шанец зрабіць нешта разам. Альтэрнатыва – кожнаму ціхенечка сядзець у сваёй тэме і рабіць. Але плён ад супрацы і камунікацыі заўжды большы – гэта лагічна і даўно праверана.

Не ведалі пра вас партнёры, а тут даведаліся, захацелі дапамагчы – гэта ж крута! Адзін з мінулагодніх прыкладаў – стартап, звязаны з віртуальнай рэальнасцю. Людзі пазнаёміліся, паразмаўлялі, зладзілі сумесную ініцыятыву і цяпер маюць канкрэтны вынік.

 

“Ніякіх анкетаў і рэгістрацыяў – навошта “грузіць” людзей?”

– Апавядзіце пра каманду, якая апроч вас займаецца арганізацыяй.

– Наша каманда – гэта некалькі чалавек. Чацвёра, але калі дакладна, 3+3. Трое працуюць стала, трое дапамагаюць. Знаходка апошняга часу – дзяўчына, якая ўзялася за сацыяльныя сеткі. Дапамагае таксама Маша Значонак з “Корпуса”, якая адказвае за пляцоўку. З папярэдняга ж года працуюць Алесь Крот, Таццяна Вадалажская і я. Мы вызначаем тэмы і спікераў, мадэруем. Зразумела, мы не супраць новых людзей – толькі “за”!

Цяпер мы тэсцім новы фармат. Назіраем, як людзям заходзіць, чакаем “фідбэку”. Раней жа не было ні спікераў, ні тэмаў. Калі праз 3-4 сустрэчы фармат зойдзе – так і будзем працаваць далей. Зрэшты, нам ужо кажуць, што так лепш, больш зразумела.

SONY DSC

SONY DSC

– А як цікаўнаму мінчуку даведацца пра вашы сустрэчы? Пра час, тэмы?..

– Паўтаруся, кожны першы аўторак месяца мы сустракаемся ў 19.00 у “Корпусе”. Ніякіх папярэдніх анкетаў, рэгістрацыяў, квіткоў не трэба: навошта людзей “грузіць”? Мы актыўна працуем у facebook, там ёсць наша старонка. Кожная новая ствараецца як асобная падзея. Таму, самае надзейнае – падпісацца на нас менавіта на facebook. У дадатак мы выходзім на афішу на Tut.by, 34Mag.net, CityDog. Таму прыходзьце, гэта проста і цікава!

Алесь Кіркевіч

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў

Гомельскі бард Андрэй Мельнікаў знаходзіцца ў ІЧУ Мінскага раёна да 5 лютага. Пра гэта паведамляе «Штодзень». ...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр Беларусы свету

«Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай

1 лютага ў авангардным тэатры Komuna Warszawa адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай

Наста Кудасава апублікавала верш на сваёй старонцы ў Фэйсбук, распавёўшы, што паслужыла нагодаю для напісання гэтага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну

У 2022-м Беларускі саюз дызайнераў адзначыў 35-годдзе. З 1987 года грамадская арганізацыя займаецца развіццём і прасоўваннем...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Затрыманы бард Андрэй Мельнікаў
    Грамадства Тэатр Беларусы свету
    «Я выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе служыць мне замест мяча». У Варшаве адбудзецца прэм’ера спектакля ў пастаноўцы беларускай рэжысёркі Паліны Дабравольскай
    Грамадства Літаратура
    «На гэтым вусцішным маршруце...» Верш ад Насты Кудасавай
    Грамадства
    Музей лічбавай бессмяротнасці. У Беларусі з’явіцца віртуальная скарбніца беларускага дызайну
    Грамадства Мастацтва
    Графіка на палатне. Выстаўку памяці Валерыя Шкарубы адкрылі ў Мінску
    Грамадства Літаратура
    Глядзіце, як будзе выглядаць вокладка рамана Хэмінгуэя, які хутка выйдзе па-беларуску
    Грамадства Тэатр
    «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    Гатуем з «Будзьма!»
    Халадзец: як страва вікінгаў стала беларускай. Гатуем з «Будзьма!»
    Грамадства «Музыка»
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах

Афіша

  • 29.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 29.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 29.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 29.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 29.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 29.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 29.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 29.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
    • «Гэта фундаментальна»: у Варшаве ствараецца Інстытут беларускай кнігі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип