• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.04.2016 | Навіны "Будзьма!" Літаратура

Марыя Роўда і Віка Трэнас выступілі ў Ліцэі № 2

20 красавіка пісьменніцы наведалі мінскіх ліцэістаў-старшакласнікаў у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Марыя Роўда

Сустрэча адбывалася напярэдадні трагічнай даты 26 красавіка — хутка споўніцца 30 гадоў з моманту выбуху на Чарнобыльскай АЭС. Выступоўцы не маглі не закрануць гэтую балючую і трапяткую для кожнага беларуса тэму, тым больш, што ў Ліцэі цяпер праводзіцца адпаведны тыдзень памяці.

Марыя Роўда падзялілася з навучэнцамі сваімі ўспамінамі пра той дзень у 1986 годзе (аўтарцы тады было 10 гадоў) і сваім разуменнем экалагічных праблем, якія моцна звязаныя з сацыяльным жыццём і з тым, як увогуле людзі ставяцца да аховы навакольнага свету.

Віка Трэнас агучыла верш Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Дазвол”, напісаны з сумнай нагоды Чарнобыля, і абмеркавала разам з гледачамі яго сацыяльны і маральна-этычны змест, што мог быць не зусім зразумелы наймаладзейшаму пакаленню, якое нарадзілася ў 2000 годзе. Для гэтых юнакоў і дзяўчат і Савецкі Саюз, і перабудова, і Чарнобыль — усяго толькі далёкія ад рэальнасці радкі ў падручніках па гісторыі.

Выступае Віка Трэнас

Дазвол

На час галоснасці
Мы атрымалі дазвол
Галасіць бабрамі па роднай мове.
Няхай лебядой зарастае падзол,
Няхай там народ будзе гол як сакол,
Мы боб сваіх слёз збіраць у прыпол,
Як піянеры, заўжды наўзгатове.
А карта рэспублікі ў плямах,
Нібы
Бруцэлёзная,
Прыгнаная з Прусіі па вайне карова.
Ёсць карта,
Дзе нельга збіраць грыбы,
Дзе могуць магілы выпростваць гарбы,
Дзе ўчуем голас
Архангельскае трубы.
Зямля маўчыць,
Як народ, сурова.
Ад радыяцыі
Беларусь гарыць.
Ці будзе, наогул,
Каму гаварыць?

Рыгор Барадулін

Прамаўляе Марыя Роўда

Аднак на сустрэчы, якая працягвалася амаль паўтары гадзіны, знайшлося месца і для іншых, больш аптымістычных і забаўляльна-займальных тэм. Напрыклад, празаік Марыя Роўда прачытала фрагменты з аповесці пра Лошыцкі парк, яго гісторыю і таямніцы (ліцэй № 2 якраз прымыкае да Лошыцы).

Паэтка Віка Трэнас распавяла пра сваё навучанне якраз у гэтым ліцэі, які яна закончыла 14 гадоў таму, а таксама правяла віктарыну на веданне асобаў беларускай літаратуры і гісторыі пачатку 20 стагоддзя. І хаця сярод гледачоў былі навучэнцы фізіка-матэматычнага і хіміка-біялагічнага класаў, а не філалагічнага, у якім калісьці вучылася Вікторыя, — маладзёны “лузгалі” гуманітарныя пытанні, як арэхі, і ў выніку практычна ўсе атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Здольныя, разумныя і таленавітыя ліцэісты — гэта і ёсць будучыня нашай краіны.

Выступоўцы выказваюць шчырую падзяку арганізатару сустрэчы, намесніцы дырэктара па вучэбнай рабоце, беларусісту Аксане Уладзіміраўне Гурыновіч.

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип