Супрацоўнікі Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага арганізавалі і правялі гарадское свята «Прывітаннне, Масленіца!», паведамляе Region4.by.
Адкрыла свята мясцовая паэтка Галіна Сазонкіна, якая вітала ўсіх сваімі вершамі пра Масленіцу, а дзеткі разам з казачнымі героямі спаборнічалі ў розных вясёлых конкурсах. Каваль вучыў моладзь, як выкаваць пярсцёнак ці падкову, а мастакі гандлявалі сваімі творамі.
У гэты дзень каля музея пякліся бліны, аладкі, кіпела гарбатка, якімі частаваліся ўсе, хто пажадаў.
***
***