З Раманам Міхалавічам Калініным з Калінкавічаў я пазнаёміўся два гады таму. Ён — былы галоўны інжынэр Калінкавіцкай раённай дарожнай управы, цяпер на пэнсыі. Менавіта ягоным вынаходніцтвам 20 год таму было аздабляць прыпынкі такім чынам. Ён нават езьдзіў у Інстытут этнаграфіі, адшукваў там арнамэнты. Быў і застаецца перакананы, што такім чынам можна нагадваць людзям пра сваё. Тут паказаныя здымкі таго, што яшчэ захавалася да нашага часу. І новыя эскізы Рамана Міхалавіча. Ён спрабуе знайсці падтрымку ў сваіх колішніх калегаў, каб адрадзіць такую традыцыю аздобы прыпынкаў, але пакуль што справа ня рухаецца.
Сябры, раптам у вас ёсьць якія сваякі-знаёмыя ў дарожных структурах?.. Можа, можна неяк памагчы гэтаму сьветламу і апантанаму чалавеку?..