Месца для сэлфі — на беларускіх «Мальдывах» з'явіцца назіральная пляцоўка

08.08.2022 Краіна

Шмат гадоў былыя мелавыя кар'еры ля пасёлка Краснасельскі — пад забаронай. Знаходзіцца, а тым больш купацца там — небяспечна для жыцця. Але вось нарэшце ў турыстаў, якіх вабяць незвычайныя для Беларусі краявіды, з'явіцца легальнае месца, дзе можна ўбачыць кар'еры і зрабіць фота на памяць, піша «Вечерний Гродно». 


031-3.jpg

Зараз каля 14-й лінзы будуецца назіральная пляцоўка сіламі работнікаў ВУП «Цэмбуд». Усталявалі бяспечную платформу з агароджай, якая будзе перашкаджаць самавольнаму падыходу людзей да крутых схілаў кар'ера. 

2019_17_maldivy_1.jpg

Турыстам дазволяць ладзіць фотасесіі, але вось адпачынак на беразе і купанне па-ранейшаму будуць пад забаронай. Зараз на аб'екце вядуцца завяршальныя работы, і хутка назіральная пляцоўка зможа прыняць першых наведвальнікаў. 

Чытайце яшчэ:

Топ-10 самых адметных азёраў Беларусі і цікавыя факты пра іх