• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.01.2018 | Асоба

Міхал Анемпадыстаў — пра сям’ю, шлях да беларушчыны і ролю людзей культуры

Сёньня ня стала беларускага дызайнэра, графіка, фатографа, паэта і перакладчыка, аўтара культавага «Народнага альбому» Міхала Анемпадыстава. Яму было 53 гады. Свабода прыгадвае самыя яскравыя выказваньні з інтэрвію культурнага дзеяча за апошнія паўтара дзесяцігодзьдзя.

Пра сваё імя і прозьвішча

«Прозьвішча ўтворанае ад імя Анемпадыст. Калі паглядзець праваслаўныя

Міхал у войску.

Міхал у войску.

​сьвятцы, там ёсьць гэтае імя. Яно досыць экзатычнае, гэта я ўсьведамляю і ўсё жыцьцё адчуваю праблемы з прозьвішчам. Ясна, што яно цяжка кладзецца для вуха, але ўжо калі запомніцца, дык надоўга. Вельмі па-рознаму мяне называлі… Палякі заўсёды дадаюць пасьля „па“ літару „н“. Ім, відаць, так прасьцей — Анемпандыстаў. Нашы мяняюць — Амнепадыстаў. А самыя шыкоўныя варыянты былі ў войску. Адна была вэрсія Антыфашыстаў, а другая — Апладысмэнтаў.

Імя такое з вучэльні. У мяне была стрыечная бабуля ў Польшчы і я час ад часу туды да яе езьдзіў і быў ці не адзіным чалавекам у вучэльні, які выяжджаў за мяжу. Так што там гэты факт быў вядомы. Таму такая спалянізаваная форма й замацавалася — Міхал. Па-беларуску слушна Міхал».

Пра сям’ю

«У мяне сям’я не беларуская. Маці паходзіць з-пад Варонежа. Іх раскулачылі ў свой час, іхную сям’ю, яна была досыць заможная. Іх раскулачылі і саслалі прадзеда й адзінага сына на Салаўкі, яны будавалі Салавецкі канал… А тата з Рагачова. Яны туды патрапілі падчас першай сусьветнай вайны. Бо дзед падчас той вайны служыў. А ў 1937-м годзе ў Рагачове арыштавалі майго дзеда. Першага верасьня бацька пайшоў у першы клас, а шостага верасьня арыштавалі ягонага бацьку. І больш ён яго ніколі ня бачыў. А з папераў вынікае, што яго ўжо ў кастрычніку расстралялі…

..Я мянчук, я нарадзіўся ў Менску. А жылі мы спачатку на бульвары Шаўчэнкі, а пасьля, калі мне было пяць гадоў, пераехалі на Камароўку. Так што для мяне Менск безумоўна родны горад, які я люблю і нават ведаю.

А бацькі не менчукі. Як большасьць нашых бацькоў, яны прыехалі ў Менск. Мама прыехала са Львова. У 1940-я гады яна скончыла там геалягічны тэхнікум, пасьля прыехала ў Менск і працягвала вучобу ўжо ў менскім унівэрсытэце. І працавала там адразу. Мама геоляг і географ па адукацыі. А тата прыехаў у Менск з Баранавічаў… Дакладней, з Масквы ці з Падмаскоўя нават. Бо ў вайну ён быў у Баранавічах, скончыў там школу пасьля вайны. Скончыў вельмі добра, з залатым мэдалём. Але паколькі ён быў сынам рэпрэсаванага, дык ня мог нікуды паступіць. І яму давялося ехаць у Маскву і паступаць у інстытут, куды прымалі ўсіх — у Маскоўскі горны інстытут. І пазьней ён працаваў на шахце ў маскоўскім вугальным басэйне як горны інжынэр».

Мастакі-навучэнцы. Міхал першы зьлева. Менск, пачатак 1980-х.

Мастакі-навучэнцы. Міхал першы зьлева. Менск, пачатак 1980-х.

Пра Менскую мастацкую вучэльню і беларускую мову

«Менская мастацкая вучэльня, на маю думку, была тады кузьняй творчых асобаў. І там была вельмі плюралістычная і свабодная палітыка, якая праводзілася настаўнікамі. Ясна, што гэта не была канцэпцыя ўсёй вучэльні. Дырэктар пільнаваў гэтую сытуацыю і час ад часу пісаў скаргі ў КДБ. А настаўнікі былі абсалютна незалежныя людзі.

Калі я прыйшоў у вучэльню, па-беларуску гаварыў адзін чалавек. Хведар Кашкурэвіч. А калі ён прыйшоў у вучэльню, то і перад ім адзін чалавек гаварыў па-беларуску. Гэта быў нейкі габрэй, якога прозьвішча ня ведаю, ён зьехаў пазьней у Ізраіль, але ён якраз, са словаў Хведара, яго заахвоціў і падтрымліваў жаданьне Хведара гаварыць па-беларуску».

Пра «Майстроўню» і далучэньне да беларушчыны

«Я прыйшоў, калі «Майстроўня» ўжо функцыянавала і там было досыць шмат людзей. Яна ўжо мела сваю мікрагісторыю… Мне тады ўсё было цікава і я хадзіў ня толькі на «Майстроўню», але і ў розныя іншыя месцы. Тады мы пазнавалі жыцьцё й спрабавалі знайсьці сваё месца ў ім. І адным з такіх месцаў была «Майстроўня».

Мяне цікавіла ня толькі беларуская мова і народная музыка, якая, дарэчы, менш за ўсё мяне цікавіла ў «Майстроўні». Мне больш цікава было слухаць даклады, а таксама было важна гаварыць па-беларуску…»

Пра ідэю стварэньня «Народнага альбому»

«Задумы як такой і не было спачатку. Першы тэкст, які я напісаў, быў „Настаўнік Рагойша“. Ён напісаўся вельмі-вельмі даўно. Пазьней, праз добры час, вярнуўся да гэтай тэмы. Тады ўжо і ўзьнікла задума стварыць там нейкую нізку тэкстаў і ўсё гэта спалучыць у адным альбоме».

«Народны альбом» 18 сьнежня 2007

«Народны альбом» 18 сьнежня 2007

Пра тое, чаму «Народны альбом» так і не паставілі не сцэне Купалаўскага

«Тэатар — гэта ж міні-вытворчасьць, падобная па сваёй структуры

да іншых суб’ектаў гаспадарчай дзейнасьці: пішацца спачатку заяўка, ствараецца нейкі тэматычны плян, ён зацьвярджаецца, тады зь бюджэту выдзяляецца пэўная сума на рэалізацыю гэтых плянаў. І мы распачалі гэты працэс. На замову, і гэта праўда, мы напісалі гэтую п’есу, ці лепш назваць яе ня п’есай, а сцэнаром, бо яна такая даволі гнуткая і дазваляе пэўныя трансфармацыі. Пісалася, што таксама праўда, пад канкрэтнага чалавека, Мікалая Пінігіна, пад ягоную стылістыку, пад ягоную манеру.

Была зробленая заяўка, яна была пастаўленая ў тэматычны плян тэатру імя Янкі Купалы і была зацьверджаная Міністэрствам культуры. А пазьней на спэктакль не знайшлося фінансаваньня. Так што ўсё атрымалася вельмі празаічна».

Пра асабістую прастору беларуса

«Якраз гэта праблема вялікая нашых гарадоў — прастора, ня тоесная чалавеку. Тое, што адбываецца цяпер (2003 год. — РС) зь Верхнім горадам у Менску — зьнішчэньне тоеснай прасторы, якая яшчэ захоўвалася, невысокія дамы, дрэвы, замкнёная прастора без даляглядаў і стэпаў.

У транспарце плюшчымся, таму што месца мала, а ў чэргах — каб не пралез ніхто паміж вамі. Чалавека, чыя асабістая прастора парушаецца, напрыклад, пры цісканіне ў транспарце, апаноўвае паніка, ён робіцца агрэсіўны або прыгнечаны, сьцьвярджаюць псыхолягі. Паліцыйны падручнік правілаў допыту навучае сьледчага сядзець як наймага бліжэй да паддопытнага, і каб паміж імі не было бар’еру — стала, напрыклад. Тады чалавек хутчэй выдае сакрэты…

Беларус праводзіць у такіх анамальных умовах ледзь ня ўсё жыцьцё — змалку. Дзеці растуць у цесных кватэрах, ня маюць уласнага пакоя, нават кутка для сну, вучобы. Чалавек, якога зацесна атачаюць іншыя людзі, аддаляецца ад свае чалавечае прыроды».

Пра менскую Асмалоўку

«Каштоўнасьць Асмалоўкі ў тым, што гэта цэльная забудова па адным праекце. Яна выбітная на прасторы Менску. З пункту гледжаньня архітэктуры гэта добрыя будынкі. Вельмі прафэсійна прапрацаваныя прапорцыі. Дэкору там няшмат, але зроблены ён на высокім узроўні. Прадуманыя дэталі, на якія звычайны чалавек не зьвяртае ўвагі.

Асмалоўка

Асмалоўка

Гэта добры прыклад савецкай архітэктуры для людзей. Там няма ніякай пампэзнасьці, характэрнай для паваеннай архітэктуры. Там ёсьць чалавек, няхай гэта і генэрал ці адстаўнік. Але і ён таксама чалавек. Гэта прастора для быцьця чалавека. І яшчэ важны момант.

Над Асмалоўкай увесь час навісала небясьпека зносу, і таму ў раёне нічога не рабілася. У гэтых кварталах захавалася некранутая атмасфэра. Агароджы засталіся, хоць па ўсім горадзе іх даўно павыломвалі. Дрэваў вельмі шмат, хоць па ўсім горадзе іх пасьпілоўвалі. Там адчуваньне нязьменнасьці часу. Гэта прастора, якая зьнітоўвае некалькі пакаленьняў».

Пра вызначэньне нацыянальнай культуры

«Для мяне на першым месцы стаіць такое азначэньне, як пераемнасьць. І хоць тэрмін «беларуская культура» адносна новы, ён зьявіўся ў 19-м стагодзьдзі, ён ахоплівае і ўсё тое, што было і раней на гэтай тэрыторыі. Пераемнасьць пачынаецца ад пракаветных часоў і завяршаецца нашым часам, бо нацыя пачынаецца не ад зафіксаваных гісторыкамі падзеяў, а ад самага пачатку зьяўленьня людзей на пэўнай тэрыторыі.

… Я б сказаў, што ў Беларусі існуе беларуская культура, якая збудаваная пераемнасьцю, якая шануе базавыя каштоўнасьці і тым самым падпадае пад азначэньне нацыянальнай культуры. І існуюць іншыя розныя культуры, якія не падпадаюць пад гэтае азначэньне. То бок можам казаць пра грамадзянаў Беларусі, якія існуюць у розных культурных прасторах».

Пра ролю і місію людзей культуры

«Я заўсёды быў пэсымістам адносна ўплываў культуры на рашэньні канчатковыя. Мне здаецца, што, тое, што могуць зрабіць людзі культуры і мусяць рабіць — гэта ствараць культурны кантэкст, а культурны кантэкст — і ёсьць такая сытуацыя, калі палітыкі выдатна ведаюць, што робяць дзеячы культуры, дзеячы культуры ведаюць палітыкаў, таму што, у прынцыпе, гэта ўсё называцца адным словам — нацыянальная эліта. Сюды можна далучыць і бізнэсоўцаў, усіх людзей, якія робяць нешта значнае».

Пра галоўны колер беларусаў

Фота з выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

Фота з выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

​«Для нас, як і для балтаў, галоўны колер — белы. Разам з тым няма рэзка адмоўнай канатацыі чорнага — у беларускай дахрысьціянскай культуры ён ня ёсьць носьбітам зла ці колерам жалобы. Альбо, скажам, шэры: у народнай культуры зьвяркі — героі калыханак, казак — усе шэрыя. Шэры — як абярэг, як зона спакою, бясьпекі. Чырвоны — таксама важна, але ў беларусаў ён ніколі ня быў дамінуючым, толькі ў якасьці акцэнту».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску

Выдавецтва «Scotland Street Press» анансавала пачатак перадзамовы на кнігу «Зекамерон» Максіма Знака. Выхад кнігі прызначаны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава

Пра выхад новай кнігі вершаў напісаў Алесь Дуброўскі на сваёй старонцы ў Фэйсбук. «У Лондане выходзіць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип