• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.01.2023 | Грамадства

Мікіта Белаглазаў: Немагчыма дапамагаць Беларусі без нацыянальнай кампаненты як галоўнай крыніцы нашай энергіі

Стваральнік сайта audiobooks.by падзяліўся ў сваім facebook думкамі «наконт нацыянальнай самасвядомасці і нацыянальнай ідэі».


95.jpg

«Гэта тэма не зыходзіць у мяне з галавы недзе ўжо з год, дзякуючы кнізе Змітра Лукашука і іншым праграмам і пастам. Разважанні ў мяне эмігранцкія: жыву ў ЗША ўжо амаль 10 год. Рэгулярна прыязджаў у Беларусь (хутчэй, у Мінск), але ў асноўным я эмігрант. Апошнія два гады мяне турбуе пытанне, навошта мне, чалавеку, які жыве ў Каліфорніі, працуе ў мясцовай кампаніі, які нармальна асіміляваўся ў лакальнае жыццё, навошта мне гэтая ўся беларушчына, беларуская мова, кнігі, музыка? Тым больш мне блізкія людзі казалі, што гэта крок назад. Адказы накшталт «па іншаму не магу» ці «гэта Радзіма, і тут нічога не зробіш» мне не падабаюцца нейкім фаталізмам.

Сёння мой адказ самому сабе — мне гэта патрэбна, каб я не забіў на Беларусь.


Я веру, што людзі, калі ёсць магчымасць, мусяць дапамагаць адно аднаму. Але дапамагаць складана. І не толькі таму, што не дазваляюць рэсурсы, а проста таму, што складана хацець дапамагаць незнаёмым людзям. Родным ці сябрам — дапамагаць проста, знаёмым — трошкі складаней, сям’і з іншага горада ў якім ніколі не быў — яшчэ складаней. Пра дапамогу сям’і, якае жыве ва ўмоўным Конга, я ўвогуле маўчу, да гэтага мы яшчэ не дараслі. Тут мне і дапамагае нацыянальная свядомасць, дапамагае адчуваць сувязь з незнаёмымі, часта вельмі непадобнымі да мяне людзьмі, якіх я ніколі не бачыў і не ўбачу. Дапамагае пераадолець прыроднае «якой халеры я буду нешта для кагосьці рабіць». Пры гэтым я разумею, што сама ідэя нацыі — гэта штучнае, даволі новае ўтварэнне апошніх некалькіх стагоддзяў, яе няма ні ў якіх генах. Хутчэй, гэта спосаб абысці чалавечыя інстынкты. Мне такі спосаб дапамагае.

Нам усім, асабліва тым, хто з’ехаў, прыналежнасць да нацыі патрэбна, каб не забіць. У 2020 годзе галоўным імпульсам пратэстаў была не нацыянальная ідэя, а адстойванне правоў, дэмакратыі, роўнасці, асабістай годнасці. Шмат хто лічыць, што якраз гэта і патрэбна ў наш час, а нацыянальная свядомасць гэта перажытак мінулага: за акном 21 стагоддзе як-ніяк. Але калі працягваць гэтую думку, то дзеля дасягнення мэты (правы, дэмакратыя) Беларусь не патрэбна. Вядома, зручней каб правы і дэмакратыя была ў краіне, у якой вырас, жывеш і працуеш. Але калі стала відавочна, што хутка не атрымаецца і давялося з’ехаць, то прасцей і больш рацыянальна асімілявацца ў новай краіне, таму што там ужо ёсць тыя рэчы, за якія змагаліся дома. А на Беларусь забыцца, і хай там будзе, што будзе. Менавіта таму я не бачу магчымасці актыўна дапамагаць Беларусі падчас нашага марафону без нацыянальнай кампаненты як галоўнай крыніцы нашай энергіі.

Падсумоўваючы думку, для спрынту хапала агульначалавечых гуманістычных імкненняў да праў, свабод, роўнасці і дэмакратыі. А падчас марафону неабходна нацыянальная кампанента, інакш не дойдзем да фінішу, а разыйдземся па розных кафэ на сярэдзіне дыстанцыі.

А я пакуль буду працягваць рабіць, чакаць і спадзявацца, што праз дзесяць год ФБ нагадае мне пра гэты пост. І я буду чытаць яго седзячы ў Менску ў цёплым кафэ і ганарыцца, што дайшоў да фінішу», — напісаў Мікіта Белаглазаў.



Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип